Шляхі Хрыстовы

Незалежны інфармацыйны сайт,
які прадстаўляе пункты гледжаньня
розных сфэраў дасьледаваньняў і ведаў.

 На галоўную старонку: іншыя тэмы і мовы.

 

Шляхі Хрыстовы ў сьвядомасьці чалавека і на зямлі.

Зьмест усіх частак.

Да першай часткі: Разьдзелы пра этапы Эвангельля

Да другой часткі: этапы Адкрыцьця Яна

Трэцяя частка: 11 разьдзелаў па розных тэмах і жыцьцёвых пытаньнях:

     Каб убачыць наступныя разьдзелы, спачатку трэба поўнасьцю загрузіць старонку.
9.   Малітва аб міры, жыцьці і зямлі
2.   Асновы этычных вартасьцяў
5.   Заўвагі пра сучасныя выкрывальныя гісторыі кшталту «Уся праўда пра Ісуса Хрыста»
6.   Прыродазнаўчыя навукі і вера ў Бога
--  
  Сьвядомасьць, мозг і свабодная воля чалавека.
7.   Ісус Хрыстос і пытаньні харчаваньня
8.   Ісус Хрыстос і мэдыцына, у тым ліку сучасная
9b. Аб хрысьціянскім дабраславеньні.
9c. Скарга як дапушчальная частка хрысьціянскай рэчаіснасьці
9d. Хрысьціянскі шлях перапрацоўкі падзеяў жыцьця
10. Адносіны хрысьціянаў да эканамічных і сацыяльных пытаньняў
11. Адносіны хрысьціянаў да грамадзтва і палітыкі
12. Хрысьціянства і фіпязофія: аб прамове Хабермаса "Вера і веды"
15. Агульнахрысьціянскія аспэкты пытаньняў экалёгіі
16. Ненароджаныя дзец
17. нашы новыя нямецкія / ангельскія тэматычныя старонкі

Частка 4: Стары Запавет, Матэрыялы дыялёгу зь іншымі рэлігіямі

Спасылкі на іншыя выданьні і Права выданьня
Адрас электроннай пошты.

 

Малітва аб міры, жыцьці і зямлі.

Яна пабудавая так, што першая яе частка стварае неабходны для дзейснай малітвы настрой без дадатковых тлумачэньняў. Малітвуу можна зьмяняць у адпаведнасьці з уласнымі адчуваньнямі. У трэцяй частцы на Божае рашэньне можна перадаць свае ўласныя праблемы. Маліцца належыць павольна, уключыўшы ўяўленьне на поўную сілу.

Госпадзе, мая першакрыніца, мая дапамога і мая надзея.
 У адзінстве зь Ісусам Хрыстом дзякую Табе за ўсё, што ідзе ад Цябе.
Даруй мяне за тое, што аддаляла мяне ад Цябе.
Прашу Цябе, няхай Твой Дух творцы ўвайдзе ў мяне ў гэты момант спакою.

Накіруй мяне, каб я не пашкодзіў іншым на шляху да Цябе.
Вядзі мяне, каб я дапамагаў іншым, як запаведана Табою.
Захавай мяне на маім шляху*.

Натхні людзей, каб пакінулі яны рашэньні пра жыцьцё і сьмерць у Тваіх руках**. 
Дапамажы тым, хто працуе на карысьць Твайго стварэньня***.
Прывядзі гэты сьвет да прарыву ў абяцаны Табой новы час.****

  * Сюды можна ўключаць іншых людзей.

** Дэталі можна ўставіць сюды або прапрацаваць іх падчас мэдытатыўнага сузіраньня. Такімі дэталямі могуць быць пасылы кшталту «спыненьне раскручваньня сьпіралі гвалту і гвалту ў адказ», «ліквідацыя глебы для гвалту за кошт своечасовага вырашэньня праблемаў», «прыняцьце толькі такіх мераў бясьпекі, якія не пазбаўляюць грамадзянаў правоў чалавека», «дыялёг паміж людзьмі добрай волі, якія належаць да розных веравызнаньняў» і г. д. ...  Мацьвея 5:9; 26:52. Заявы цэркваў на ангельскай мове.

*** Змучаная прырода галосіць аб дапамозе. Сапраўды прыйшоў час прасіць Бога ці Хрыста аб абароне ад разгневааных сілаў прыродыю Аднак маленьні гэтыя ня могуць падмяніць неабходнасьці зьмяніць адносіны людзей да Божага стварэньня.

**** Лука 11,2; 21,31; Адкрыцьцё 11,16; гл. таксама Войча наш, Мацьвея 6, 7-15.

Сьвятыя пісаньні розных рэлігіяў – Біблія, Каран, Зэнд Авеста і Бхагавадгіта – першапачаткова падкрэсьлівалі важнасьць унутранай барацьбы чалавека з уласнымі адмоўнымі бакамі, а ня зьнешніх войнаў. У далейшым людзі перасталі гэта заўважаць або сталі разумець у скажоным сэнсе. Аднак сёньня існуюць рухі, якія супрацьстаяць упадку вартасьцяў ва ўмовах эгаістычнай цывілізацыі, якія засноўваюцца на выцякаючым з гэтых палажэньняў Сьвятых пісаньняў этычным адзінстве ўсіх рэлігіяў. Пры гэтым рэлігіі захоўваюць свае адрозьненьні.

Гл. Марка 12:30 і Другі закон 6,4.5. Малітва адносіцца да глыбока адчутай веры ў рэалізацыю – паводле волі Божай – і ўдзячнасьці. Словы Хрыста, перададзеныя ў Яна 16:23, ўключалі ў старых арамэйскіх тэкстах дадаткова «…няхай адказ акружае цябе» (гл. Ніл Дуглас-Клётц, Малітвы Космасу. Роздумы над арамэйскімі словамі Хрыста.). Маліцца, жыць і дзейнічаць у адным і тым жа «духу» – усё гэта ідзе разам. (Новыя пункты погляду гэтай старонкі не супярэчаць разнастайным малітвам цэркваў.) Гл. таксама Малітву Гасподню зь месцамі зь Бібліі і г. д. наконт малітвы. Бог можа раздаваць любоў, якая аддаецца Яму, ва ўсіх цэрквах.

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Асновы этычных вартасьцяў.

Ісус Хрыстос імкнуўся да таго, каб мера этычных і маральных паводзінаў была ў кожнага чалавека ўсярэдзіне, а не дыктавалася прымусам звонку, заканадаўчымі нормамі ці звычаямі. Яе немагчыма «ўбіць» звонку, яна набываецца толькі ў выніку рэалізацыі ў жыцьці «любові да Бога і да блізкага як да самога сябе». «Палюбеце адзін аднаго» (Ян. 13, 34) – вось тая сіла, якая дазваляе дзейнічаць у адпаведнасьці з сапраўдным сумленьнем. Любоў да Бога адкрывае чалавеку вочы на вышэйшыя мэты. Калі асобныя людзі, пары ці групы людзей практыкуюць гэтую ўнівэрсальную любоў, становіцца відаць розьніца. Чым мацней яна ўва ўсіх людзях, тым неістотней становяцца падрабязныя зьнешнія інструкцыі.

Тым ня менш, сутнасьць такіх інструкцыяў, як яна выкладзеная ў «10 запаветах», сама па сабе не старэе, але лішні раз пацьвярджаецца. Іх дэталі мяняюцца пад уплывам культурнага разьвіцьця, але аснова не мяняецца. Аб гэтым гаворыць ужо гісторыя Майсея, якому спачатку была дадзеная этыка больш высокай формы і якому прыйшлося яе перадаваць пакуль яшчэ ня сталаму народу ўва спрошчаным варыянце. Этычныя асновы практрычна аднолькавыя ў хрысьціянстве, юдэйстве і ісламе. Падабенствы выяўляюцца амаль ва ўсіх астатніх рэлігіях, што была выказанае ў Дэклярацыі парлямэнту рэлігіяў сьвету пра сусьветную этыку (гл. нашую старонку са спасылкамі - наши новые немецкие). Нават сыстэма этыкі, якая сябе разглядае як “нерэлігійная” ці гуманістычная, паказвае сувязь з вартасьцямі рэлігійных культураў. У прынцыпе, галоўны зьмест этыкі заключаецца ў тым, каб праяўляць такія ж адносіны да іншых, якія хацелася б убачыць зь іх боку, не рабіць людзям шкоды і імкнуцца да аказаньня дапамогі. Гэта важны момант лёсу, бо «Што пасее чалавек, тое і сажне» (Гал. 6,7; 2 Кар. 9,6). Ён зьяўляецца галоўным крытэрыем дачыненьня да новага часу, пра які ў малітве «Войча наш» гаворыцца: «Хай прыйдзе Царства Тваё» (Мац. 6), а ў Нагорнай казані сказана: «лагодныя… ўспадкуюць зямлю».

У шырокім сэнсе з гэтага выцякаюць жыцьцёва важныя аспэкты для самых розных сфэраў чалавечага быцьця. Этыку Нагорнай казані ў некаторых хрысьціянскіх колах лічаць «этыкай перакананьня», якую немагчыма дастасаваць непасрэдна. Зь яе сапраўды не вынікаюць прамыя ўказаньні да дзеяньня, якімі можна было б кіравацца, напрыклад, у вырашэньні палітычных праблемаў. Аднак яе цалкам можна выкарыстоўваць як арыентыр. Пабудаваная на чалавечым разуменьні «этыка адказнасьці» зыходзіць з таго, што кожны асобны чалавек у сваім прыватным жыцьці прытрымліваецца «этыкі перакананьня», і ўсё ж такі паўсюдна прыводзіць да прыняцьця рашэньняў, якія маюць у грамадзкім жыцьці зваротны эфэкт. Таму нельга аўтаматычна дапускаць, што Хрыстос прыняў бы ў аналягічнай сытуацыі дакладна такое самае рашэньне. Кожны сам адказвае за свой удзел у тым, што адбываецца, і ня можа апраўдваць яго чужымі памылкамі. Прызнаньне віны ўсяго за адным бокам, якое часта мае месца ў судовых разборах, у такіх справах не заўсёды справядлівае. І групы людзей, робячы ціск, ствараючы станоўчы або адмоўны прыклад для перайманьня, нясуць калектыўную адказнасьць. Усім, такім чынам, патрэбен пэўны этычны кодэкс (падобна да статуту некаторых прафэсійных арганізацыяў). Апроч індывідуальных этычных нормаў існуе патрэба ў «структурнай этыцы» грамадзтва або яго частак. Яе немагчыма замяніць аднымі законамі, якія пакідаюць шмат месца для адвольнага тлумачэньня.

Майсеевы запаведзі (2-я кніга Майсеева - Выхад 20)

Этыка ў Каране

«Этыка сьвету»

1.  Я Гасподзь, Бог твой… Хай ня будзе ў цябе іншых багоў перад абліччам Маім. (Не рабі сабе куміра…)

2.  Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна, бо Гасподзь не пакіне без пакараньня таго, хто вымаўляе імя Яго марна.

Не пакланяйся разам з Аллагам іншаму богу ... (сура 17,22*)

Лучнасьць у рамках «этыкі сьвету» не закранала ўяўленьняў аб Богу розных рэлігіяў. Часткова з прычыны будыстаў, усе прыйшлі да агульнага меркаваньня – прызнаньня нейкай «вышэйшай рэальнасьці», гэта значыць, нечага, што стаіць па той бок матэрыяльнай рэальнасьці.

3.  Памятай дзень суботні, каб сьвяціць яго.

... Калі заклікаюць на намаз у пятнічны дзень, то накіроўвайцеся да памінаньня Аллага і пакіньце гандаль… (сура 62,9*)

 

4.  Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе.

Рабі дабро бацькам… зьвяртайся да іх з павагай… і раздавай належнае сваякам… (сура 17,23-26*).

 

5.  Не забівай.

Не забівайце душу, забіваць якую Аллаг забараніў… (суры 17,33 и 5,32*).

Прыхільнасьць да культуры адмовы ад гвалту і павагі да ўсяго жывога.

6.  Ня чыні пералюбу. **

Не набліжайцеся да пералюбу! (сура 17,32)

Прыхільнасьць да культуры раўнапраўя і партнёрства паміж мужчынай і жанчынай (адмова ад гвалту ў адносінах палоў).

7.  Ня крадзь.

9.  Ня прагні дому блізкага твайго.

10. Ня прагні жонкі блізкага твайго, ні раба ягонага, ні рабыні ягонай, ні вала ягонага, ні асла ягонага, нічога, што ў блізкага твайго.

Злодзею і зладзейцы адсякайце рукі ў адплату за тое, што яны зрабілі... Аллаг прыме пакаяньне таго, хто раскаецца пасьля зробленай несправядлівасьці і паправіць зробленае. (сура 5,38-41*).

Прыхільнасьць да культуры салідарнасьці і справядлівага эканамічнага парадку.

8.  Не кажы ілжывага сьведчаньня на блізкага твайго.

Сьведчачы перад Аллагам, адстойвайце справядлівасьць, нават калі сьведчаньне будзе супраць вас саміх, ці супраць бацькоў, ці супраць блізкіх сваякоў... сура 4,135* (падман гл. суру 2,188*)

Прыхільнасьць да культуры цярпімасьці і побытавай сумленнасьці.

**) выкарыстоўваемая ў мусульманскіх краінах эгіпэцкая нумарацыя строфаў; пры іншых нумарацыях страфа можа знаходзіцца ніжэй ці вышэй.

** Розныя рэлігіі ўкладалі ў гэтую запаведзь самы розны зьмест. З гэтага можна зрабіць выснову, што канкрэтнае напаўненьне запаведзі ня можа быць аднолькавым для ўсіх. Раней не праводзілася належнага адрозьненьня паміж рэлігійнымі прынцыпамі і канкрэтызаванымі сьвецкімі законамі, аднак з гэтага не належыць рабіць выснову, што трэба імкнуцца да таго, каб вера і законы ўсё больш разыходзіліся па зьмесьце.

Ужо пасьля патопу, г. зн. да вышэйпрыгаданых 10 запаведзяў, меліся асноватворныя этычныя патрабаваньні да ўсяго новага чалавецтва па іх выкананьні, г. зн. ня толькі да позьніх ізраільцянаў:
– шанаваць жыцьцё, г. зн. не забіваць («бо чалавек створаны паводле вобраза Божага»: Кніга Быцьцё 9:6) і не ўжываць як ежу мяса яшчэ жывых жывёлаў. У равінскім юдаізьме пазьней былі выведзеныя 7
«Законаў нашчадкаў Ноя» для неіудзеяў, якія, аднак, маюць розныя тлумачэньні:
- забарона на забойства;
- забарона на жывадзёрства;
- забарона на крадзеж;
- забарона на парушэньне шлюбнай вернасьці і распусту;
- забарона на ідалапаклонства (гэта значыць, што неіудзеі, паводле іх меркаваньняў, не павінныя маліцца Богу як іудзеі, але і не павінныя ўзносіць іншых канкуруючых бостваў);
- забарона на блюзьнерства;
- запаведзь аб прававым парадку з судамі.

Карысна ўнесьці ў аналягічную табліцу свае ўласныя недасканаласьці і станоўчыя якасьці, а пасьля сьвядома сачыць за прагрэсам. Тут ёсьць некалькі магчымасьцяў для работы над сабою.
1. Работа непасрэдна над сумніўнымі асабістымі якасьцямі на падставе падзеяў асабістага жыцьця з кіраваньнем добрымі намерамі. Ісус таксама падкрэсьлівае важнасьць такой работы. «Вымі спачатку калоду са свайго вока…» Іслам называе работу над сабо «вялікім джыхадам» і ставіць яе вышэй за ўсе зьнешнія канфлікты.
2. Прамое выпраўленьне зробленнай шкоды і 3. прамое дараваньне адзін аднаму. Калі апошняе немагчыма, належыць паведаміць Богу пра праблемы ў малітве і папрасіць аб іх вырашэньні, дараваўшы ў душы сваёй. Ісус і гэтаму надае значэньне, кажучы аб адплаце да «апошняга гроша» (Лк. 12,59, см. также 5.)
4. Там, дзе нельга вярнуць шкоду таму, каму яна была нанесеная, заўсёды існуе магчымасьць рабіць добрыя справы для іншых. Многае ідзе ў залік у Бога ўскосна, напрыклад, калі чалавек бярэ на сябе выкананьне грамадзкіх абавязкаў. Пераход ад прамой работы над сваімі заганамі да свабоднай дапамогі іншым адбываецца плястычна, у ім адлюстроўваецца агульны прынцып «адзін сее, а другі жне» (гл. Ян. 4,37.) А яшчэ сказана
(Мат. 7,20-21): «…па пладах іхніх пазнаеце іх. Ня кожны, хто кажа Мне: "Госпадзе! Госпадзе!" увойдзе ў Царства Нябеснае, а той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах. »
5. «Прасіце ў імя Маё» ёсьць прапановаю прасіць аб дараваньні і літасьці наконт разьвіцьця жыцьця ў шырокім сэнсе. Такую моцную падтрымку звычайная гуманістычная этыка даць ня ў сілах. Лёс перастае быць мэханічным працэсам, чалавек адчувае Божае кіраўніцтва, усё пераўтвараецца і разьвіваецца ў тым рэчышчы, якое вышэйшая мудрасьць Госпада палічыць найлепшым для кожнага чалавека і яго акружэньня.

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Дадатак: кароткія заўвагі аб сучасных выкрывальных гісторыях кшталту «Уся праўда аб Ісусе Хрысьце»;

У асноўнай частцы ўжо ўказвалася прама ці ўскосна на сур'ёзьнейшыя перакосы ва ўяўленьнях некаторых тэалягічных плыняў, якія абвяргаюцца новымі пазнаньнямі і мэтодыкамі. Тут мы спынімся на яшчэ адным «шэдэўры» ахвочых да сэнсацыяў аўтараў. Мы ня ставім мэту папулярызацыі іх твораў. Гэты разьдзел прызначаны для тых, хто знаёмы з падобнай літаратурай і ў каго яна выклікае раздражненьне.

Спасылаючыся на Кумранскія скруткі, гэтыя аўтары імкнуліся давесьці, што апісаньне дзеяў Хрыста, дадзенае ў Новым Запавеце, не адпавядае сапраўднасьці. Хрыстос і Яго апосталы быццам былі ўсяго толькі ваяўнічымі завадатарамі паўстаньня супраць рымскіх правіцеляў.*

Для большай верагоднасьці гэтая вэрсія была ахінутая покрывам своеасаблівай змоўніцкай інтрыгі. Знойдзеныя ў 1947-1956 гадах скруткі кумранскай суполкі быццам на 75% захоўваліся ў таямніцы, за якою сачылі вучоныя каталіцкай царквы. Аднак гэтае сьцьверджаньне зусім не адпавядае ісьціне, хаця аўтары гэтага вэб-сайту зусім не імкнуцца да апраўданьня якой-небудзь царквы і не згадзіліся б з утойваньнем хрысьціянскіх рукапісаў. У калектыў вучоных уваходзілі ня толькі каталікі, але і пратэстанты, каталікі, іудзеі і нават атэісты. Публікацыя сапраўды доўга адкладалася, але прычынаю гэтага былі рознагалосьсі аб тым, што менавіта можна здабыць з маленькіх дрэнна захаваўшыхся фрагмэнтаў. Тым ня менш, да мамэнту выхаду ў сьвет ангельскага арыгіналу пра «сакрэтныя матэрыялы» 80% кумранскіх тэкстаў ужо былі апублікаваныя. Астатнія тэксты ўбачылі сьвет у 1992 годзе, за год да выхаду сэнсацыйнай кнігі, на вокладцы якой па-ранейшаму сьцьвярджалася, што 75% тэкстаў яшчэ не апублікаваныя.**

Каб атрымаць у выніку вышэйадзначаны рэзультат, аўтарам прыйшлося нагрувасьціць цэлы шэраг тэорыяў, кожная зь якіх, узятая паасобку, уяўляецца прыцягнутай за вушы. Па-першае, сьцьвярджаецца, што скруткі маюць не дахрысьціянскае паходжаньне, а датуюцца пэрыядам жыцьця Хрыста. Аднак зусім відавочна, што рукапісы ствараліся ў розныя пэрыяды часу і ў іх зьмесьце няма адзінства. Кумранская суполка праіснавала доўгі час. Яе нават нельга адназначна зьвязваць ні з эсэямі, ні з ваяўнічымі зілотамі, якія пабудавалі недалёка ад гэтага месца крэпасьць Масада. Кумран можна параўнаць з духоўным экалягічным паселішчам нашых дзён. Кумранцы падтрымлівалі адносіны з усімі. Ад эсэяў яны ўспадкавалі некаторыя відазьмененыя звычаі. Вучоныя-багасловы Ерусалімскага храма даверылі ім захаваньне запісаў пра храмавую скарбніцу, з чаго вынікае, што іх суполку лічылі надзейным месцам захаваньня важных дакумэнтаў, якое не закраналі канфлікты з рымлянамі. Былі кантакты і зь некаторымі зь зілотаў.

Далей аўтары сьцьвярджаюць, што эсэі былі не манахамі-аскетамі, але байцамі супраціўленьня. Аднак усе зьвесткі, што захаваліся пра эсэяў, паказваюць на тое, што яны былі пацыфістамі, вэгетарыянцамі і рэлігійнымі містыкамі, якія строга прытрымаліваліся іудзейскай веры. З прычыны прадпісаньняў пра чысьціню думак, нагадваючых вогнепаклонства, яны шукалі яшчэ большага адасабленьня ад сьвету, чым сучасныя манахі. У вышэйзгаданай характэрыстыцы эсэяў як ваяўнічай сэкты недапушчальным чынам, безь якіх-небудзь на тое падставаў, былі зьмяшаныя эсэі і зілоты.

Ян Хрысьціцель, Ісус і Якаў, (зводны) брат Хрыста, быццам бы кіраваліся тымі самымі ваяўнічымі намерамі, што і эсэі. Гэтае сьцьверджаньне выведзенае з вышэйназваных памылковых перадумоваў і прадстаўленае ўжо як факт, хаця кумранскія скруткі не даюць патрэбных доказаў. Практычна ні ў адным месцы скруткаў ні Ісус, ні Якаў, ні Ян не названыя прама. Прыходзіцца бачыць Якава ў «настаўніку справядлівасьці», які напэўна быў кіраўніком суполкі, – яшчэ адна недаказаная тэорыя. Не даказана і малаверагодна і тое, што «настаўнік справядлівасьці» быў зілотам-радыкалам, хаця ня выключана, што суполка прызнавала за ім больш высокі ў духоўным пляне аўтарытэт, чым за прыходзячым у заняпад храмам. Зьвесткі, што захаваліся пра самога Якава¸не ўкладаюцца ў характарыстыку ваяўнічага чалавека. Якаў (не апостал Якаў, а брат Ісуса, які пасьля пакараньня сьмерцю Хрыста ўзначаліў першую хрысьціянскую суполку Ерусаліма) меў, мяркуючы па ўсяму, крайне памяркоўны ўраўнаважаны характар. Яму прыходзілася займаць пазыцыю паміж Пятром і Паўлам, гэта значыць мірыць спрачаючыхся апосталаў у імя захаваньня адзінства суполкі.

Каб выдвінуць сьцьверджаньне, быццам Павал быў засланым агентам рымлянаў, які ўсё сказіў, прыйшлося ўвесьці ў абарачэньне яшчэ адну выдумку аб тым, што рымляне быццам інсцэнавалі яго арышт. (У асноўнай частцы «Шляхоў Хрыстовых» зьмешчаныя дадатковыя ўзгадкі пра Паўла. Як бы людзі ня ставіліся да зьвязаных зь ім пэрыпэтыяў, напрыклад, яго пазыцыі ў адносінах да жанчынаў, яго духавідчаскі досьвед пазнаньня належыць прызнаць сапраўдным. Канешне, гэта справядліва толькі для тых, хто сам спрабаваў хаця раз практыкаваць містычныя спосабы ўсрыманьня, што аўтары сэнсацыяў наўрад ці калі-небудзь рабілі.)

Кумранскія скруткі ўсяго толькі ўяўляюць сабою некаторыя са шматлікіх пісьмовых дакумэнтаў, якія, як каменьчыкі мазаікі, складаюцца ў карціну звычаяў таго часу. Некаторыя іншыя рукапісы-апокрыфы, датаваныя тымі ж стагодзьдзямі, вядомыя даўным-даўно. Іншыя былі знойдзеныя толькі нядаўна (напрыклад, знаходкі ў Наг-Хамадзі, якія зьмяшчаюць зьвесткі аб веры старажытных хрысьціянаў Эгіпту). Ясна адно – людзі ў Кумране верылі ў Бога і, мяркуючы па некаторых устаноўках і звычаях, былі знаёмыя з вучэньнем Хрыста, але з такім, якім яно было дадзенае ў Бібліі, а не з ваяўнічым вучэньнем, выдуманым аматарамі сэнсацыяў. Цалкам магчыма, што Ян Хрысьціцель паходзіў з шэрагаў моцных сваёй верай эсэяў ці кумранцаў ці, прынамсі, быў сярод іх жаданым госьцем. Ісус таксама цалкам мог сустракацца з гэтымі людзьмі. Аднак у асноўнай частцы «Шляхоў Хрыстовых» даецца абгрунтаваньне, чаму Ён не належаў да якой-небудзь школы, з прыхільнікамі якой у Яго маглі быць кантакты.

2. Іншыя аўтары далучыліся да згаданых вывадаў аб Ісусе, з многімі дэталямі аб гісторыі яўрэйства, але без вырашэньня ўказаных супярэчнасьцяў. Прыроўніваньне ў гэтым крыле літаратуры ўваскрашэньня Ісуса да гістарычна адчувальнага рытуалу ўваскрашэньня позьніх эгіпцянаў і магчыма эсэяў і і зыходзячых зь яго традыцыяў утойвае ад чытачоў як раз тое самае абнаўленьне, якое тым самым прынёс Ісус. Прычым апісаным у ім сувязям паміж гістарычнымі групамі, такімі, як эсэі і тампліеры, адмова ад догмаў антыўваскрашэньня ніякай шкоды б не прычыніла. Толькі містычна панятная частка таго, што зрабіў Ісус, была вышэй за разуменьне іудзейска-хрысьціянскіх і гнастычных суполак ужо ў раньне-хрысьціянскі пэрыяд. Тым самым, няма сэнсу даказваць з дапамогай іх пункты гледжаньня, што тое, што яны зразумелі, гэта і ёсьць усё. Іншыя зразумелі іншыя бакі праўды, што даказваюць як многія раньнія хрысьціяне, якія верылі ў шматграннасьць значэньня ўваскрашэньня, так і тыя, хто выкарыстоўвае датычны да гэтага памфлет «Эвангельля ад Філіпа». Падыходзячы на ролю «ахвярнага казла» апостал Павал зьяўляецца далёка не адзінай крыніцай тых традыцыяў, якія засноўваліся як на духоўным, так і на матэрыяльным уваскрашэньні. Людзі, якія маюць нейкую павагу да шырока прызнаных у гісторыі царквы сьведчаньняў, могуць падабрацца да праўды значна бліжэй, чым тыя, хто легкадумнымі заявамі адмаўляюць усё, што не ўваходзіць у іх канцэпцыю. Калі такая дзейнасьць пераходзіць у пастаяннае зьняслаўленьне Ісуса Хрыста, яна можа мець духоўныя вынікі, якія выходзяць па-за рамкі чыста чалавечых справаў.

3. Таксама шмат разважаньняў было і на тэму меркаваных «магілаў з рэшткамі Ісуса» ў Ізраілі ці яшчэ дзе-небудзь. На Блізкім Усходзе, дзе часта лютавалі рабаўнікі магілаў – напрыклад, са знойдзеных у такой магіле касьцей адна «зьнікла», і дзе тысячы такіх трунаў выстаўленыя ў музэях, а таксама дзе мноства касьцей былі ўзятыя для паўторнага пахаваньня і г. д. і да т. п., практычна немагчыма атрымаць надзейную інфармацыю аб саміх людзях. Нават імёны, якія часта выгравіраваныя на трунах, нічога не даказваюць. Зыходзячы з тэорыі імавернасьцяў нельга таксама выключыць і падабенства імёнаў з розных сем’яў.
Усебаковае гістарычнае дасьледаваньне не зыходзіла б з дапушчэньня, што ўваскрашэньне ў традыцыйным сэнсе не магло б адбыцца. Гэта б адказвала хутчэй сучаснаму ўзроўню пазнаньня прароцтваў, якія адносяцца да Ісуса як крыніцы суб’ектыўнай надзеі, прызнанай 2000 год таму, а хутчэй да нечага рэальнага, што яшчэ не да канца высьветленае, пакуль не адбудзецца.
English: http://dukereligion.blogspot.com/2008/01/talpiot-tomb-controversy-revisited.html

* 4. Гэта не адзіныя вынаходкі аб Хрысьце, што вядуць да зьяўленьня розных вэрсіяў. Напрыклад, была адна тэорыя, што Ісус належаў да філязофіі кінізму, якая пайшла з Грэцыі… Больш за тое, іншыя нават хочуць прыраўнаваць Ісуса да Майсея, якога-небудзь эгіпэцкага фараона, Юлія Цэзара ці якога-небудзь ваяўнічага візантыйскага цара.

** Кідаецца ў вочы, што ў такіх кнігах не прыгадваецца факт знаходжаньня ў Кумране старых тэкстаў Эвангельля I стагодзьдзя, параўнаньне якіх з сучасным тэкстам сьведчыць, што арыгінал дайшоў да нас без асаблівых скажэньняў.

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Прыродазнаўчыя навукі і вера ў Бога.

У апраўданьне прыродазнаўчанавуковага ўнёску.

Ісус прызнае наяўнасьць людзей, якія ў пытаньнях веры маюць патрэбу ў апоры на зьнешняе назіраньне, падлік, вымярэньне і ўзважваньне, на прыкладзе Тамаша. Яго можна лічыць сярод апосталаў «чалавекам прыродазнаўчанавуковага складу». Ён мог бы паслужыць правобразам многіх сучасных людзей. Калі Тамаш змог грунтоўна пераканацца ў тым, што перад ім стаіць менавіта Хрыстос, Ісус сказаў яму: «…Ня будзь недаверкам, а вернікам». Такім чынам, толькі што зробленае адкрыцьцё павіннае заахвоціць Тамаша да сумленнага глыбокага пераасэнсаваньня, якое выкараніць яго сумненьні, прынясе яму «прасьвятленьне». Сам факт, што Ісус вымаўляе гэтыя словы, гаворыць пра тое, Тамаш ня скептык, які быў «прыгнечаны» зьнешняй рэальнасьцю і якога цяпер трэба «прымусіць паверыць», няхай нават пад страхам пакараньня. Тамаш, нават здабыўшы веру, захоўвае сваю здольнасьць прыняць або не прыняць у сабе новыя перакананьні. І ўсё ж такі яму даюць ведаць, што апроч зьнешняга назіраньня існуюць і іншыя спосабы здабываньня перакананьняў. Ісус ведаў, што патрабуецца для Тамаша. Ён нікога не прымушаў, прымус меў бы характар судовага дзеяньня. Няма таксама ніякіх сьведчаньняў таго, што Ён заахвочваў людзей, якія не дарасьлі да прыняцьця рашэньня, да адмовы ад яго.

Навука, якая не бярэ пад увагу эмпірыку ці назапашаны досьвед, калі ён не ўкладаецца ў створаную ёй зграбную карціну, не заслугоўвае права звацца навукай. Сапраўдныя геніі кшталту Эйнштэйна не займаліся адміністраваньнем ведаў, яны зьвярталі сваю ўвагу на дасьледаваньне таго, чаму яшчэ не было тлумачэньня. Такія пошукі таксама могуць прывесьці да Бога, калі толькі намеры застаюцца сумленнымі, а навуку не зьбіваюць са шляху эканамічныя і іншыя пабочныя інтарэсы.

Праблема толькі ў тым, што зьнешняя прыродазнаўчанавуковая дзейнасьць зь яе назіраньнем, складаньнем гіпотэзаў, распрацоўкай і пацьвярджэньнем тэорыі, як правіла, недастатковая для вырашэньня пытаньняў, якія стаяць перад духоўнай навукай і верай. Не заўсёды ёсьць побач (як у апосталаў) істота, здольная, не пакідаючы ніякіх сумненьняў, прадэманстраваць, прычым ня раз, вышэйшую рэальнасьць або адкрыць нам магчымасьць яе ўспрыманьня (як гэта прыгадваецца ў Яна 1, 51). Тым ня менш, існуе шмат прыкметаў таго, што ў чалавечай істоце і звыш яе ёсьць узроўні, якія не выцякаюць са знаёмага нам фізычнага спэктру энэргіяў і рэчываў, але робяць свой эфэкт на жыцьцёвыя сілы, душэўныя намеры, мысьленьне, сьвядомасьць. Некаторыя прыклады можна знайсьці ў асноўнай частцы «Шляхоў Хрыстовых». Старажытныя «данавуковыя» традыцыі розных культураў нярэдка аказваюцца першымі формамі назапашваньня досьведу і навуковых ведаў. Яны і сёньня могуць падказаць падыходзячыя мэтады пазнаньня і аналізу. Прыклады прыродазнаўчанавуковых назіраньняў Гётэ і твораў Рудольфа Штайнера у вобласьці тэорыі пазнаньня гэта наглядна дэманструюць. Апошнія навуковыя распрацоўкі ў вобласьці квантавай тэорыі, новай біялёгіі, геафізыкі і астрафізыкі, якія спрабуюць вывесьці новую навуковую «парадыгму» ці карціну сьвету, рухаюцца ў тым самым напрамку, хаця, у адрозьненьне ад Штайнера, яны звычайна прымяняюць да новага зьместу старыя мэтады.

Такім чынам, атрымліваецца, што
а) ранейшыя навуковыя веды ахопліваюць толькі маленькі ўчастак рэчаіснасьці;

б) фундамэнт прыродазнаўчых навук становіцца адносным. Матэрыя паўстае як ушчыльненая энэргія ці нават ушчыльнены дух. Энэргетычныя часьціцы (тахіёны) ў сваю чаргу здольныя разьвіваць хуткасьці па-за межамі парога хуткасьці сьвятла, пры гэтым «амалоджваючыся». Пасьля зьяўленьня тэорыі адноснасьці зьяўляюцца ўсё новыя пацьверджаньні адноснага характару часу. Тахіёны здольныя зьнікаць з нашай прасторы і зноў зьяўляцца са своеасаблівай тагасьветнай ці трансцэдэнтальнай прасторы. Значыць, сама прастора яшчэ менш абсалютная, чым лічылася пасьля знаходжаньня яе так званага «скрыўленьня». Застаецца нагадаць пра няўлоўную «інфармацыю» ў кібэрнэтыцы, якая не зьвязаная з матэрыяй ці энэргіяй і таму не паддаецца апісаньню звычайнымі сродкамі. Магчыма, гаворка ідзе аб «сьвядомасьці».

в) Строга кажучы, крах старых уяўленьняў аб сьвеце яшчэ не зьяўляецца доказам існаваньня Бога, але толькі прадвесьцем яго зьяўленьня. Для некаторых і гэтага дастатковуа, бо іх стрымлівалі састарэлыя матэрыялістычныя ўяўленьні аб сьвеце, і зараз яны могуць ісьці да Бога прамым шляхам. Аднак да канца яшчэ далёка. Што значаць вышэйзгаданая «інфармацыя» і іншыя незразумелыя зьявы сусьвету? Хто ці што пастаянна ўзнаўляе новую матэрыю і энэргію і зноў ператварае іх у нішто? Хто ці што кіруе межамі жыцьця і сьмерці, дазваляючы пераходзіць празь іх як падчас пераходу ад няспаньня да сну? Хто ці што пастаянна дэманструе свой магутны ўплыў на сусьвет, які выходзіць па-за рамкі часу і прасторы? Ці праўда, што чалавек, які ў сваёй сьвядомасьці можа перажываць энэргію, час і прастору быццам «звонку», зьяўляецца неразьвітым «зьлепкам» той вялікай істоты, якая можа рабіць гэта ў вялікім маштабе (гл. Быцьцё 1,26)?

г) Апроч усяго іншага, хаос ці выпадковасьць наўрад ці могуць быць адказам на пытаньне. Бо гэты сьвет, гэтыя жывыя істоты, гэтыя элемэнтарныя часьціцы і жыцьцёвыя працэсы дэманструюць такую невыпадковую ступень упарадкаванасьці пасярод хаосу, ступень мэтанакіраванасьці і сэнсу ў складзе адзінага цэлага, якая можа быць уласьцівая толькі твору мастацтва. Выпадковая эвалюцыя не далічылася б многіх прамежкавых звёнаў. Ужо на гэтым этапе пазнаньня становіцца цяжэй ня верыць, чым верыць у цэнтральны першапачатковы розум, які задае пачатак і канец «праграмы стварэньня сьвету» и вызначае шлях сусьветнага разьвіцьця празь зьмяняючыяся заканамернасьці. У наш час зьявілася магчымасьць сваім розумам дайсьці да таго ж выніку, якога за 800 год да нараджэньня Хрыста дасягала мітычная сьвядомасьць старажытных народаў, якія назіралі справы Божыя «правай, зьвязанай зь мітамі паловай мозгу». «Багі» іншых народаў першапачаткова былі назвамі розных якасьцяў аднаго і таго ж Бога. Толькі калі гэтая мудрасьць была згубленая, яны сталі лічыцца самастойнымі «багамі» і атаесамляцца са звышразьвітымі чалавечымі істотамі. Падобным шляхам прыйшлі да веры ў Бога вучоныя-атэісты Макс Цюркаўф, Георг Тодараф і іншыя.

д) Вера як глыбокая перакананасьць – гэта нешта большае, чым чыста інтэлектуальнае прызнаньне сапраўднасьці чаго-небудзь.

е) Многія людзі сьведчылі аб непасрэдным пераўтвараючым уплыве лучнасьці з Богам у якасьці містыкаў і нават звычайных вернікаў. Дзякуючы гэтаму кантакту яны набылі цалкам рэальны досьвед узьдзеяньня на іх творчага Сьвятога Духа. Рана ці позна гэтыя пошукі кожнага паасобку могуць прывесьці да спасьціжэньня і засваеньня прыроды такога духоўнага досьведу. Тэкст «Шляхоў Хрыстовых» як раз служыць гэтай мэце.

У каталіцкай царкве існуе энцыкліка «Fides et Ratio» (вера і розум) 1998-го году. І Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI закрануў гэтую тэму ў сваёй Рэгенсбургскай прамове ў 2006-м годзе: вера бяз розуму і розум бязь веры самі па сабе ня маюць вартасьці, бо яны не ахопліваюць чалавека ўва ўсёй яго цэласнасьці. Міхаэль Шпрынгер у часопісе «Спэктар навукі» («Spektrum der Wissenschaft») ў нумары за студзень 2007-га году прыводзіць зваротныя доказы: ня кожны прабел у ведах павінен аўтаматычна тлумачыцца рацыянальна непазнавальным Богам – аб чым, зрэшты, мы гаворку і не вядзем, нам важныя канкрэтныя доказы (гл. вышэй). Аднак ён прызнае, што вера ў тое, што навука аднаго дня закрые прабелы, таксама зьяўляецца ўсяго толькі верай. Факт, што сёньня трэба прыкласьці ўсе намаганьні, каб увогуле заставіць адкрытай вучонаму саму магчымасьць неабавязковай веры ў Бога (яна не павінная быць у абавязковым парадку атэістычнай, яна можа быць і агнастычнай, г. зн. адсутнасьць веры без какнчатковага вызначэньня, што Бога няма). Таксама і іншая новая канцэпцыя, якая прызнае веру ў Бога толькі ў якасьці ўнёску ў этычную падстрахоўку матэрыяльнай культуры, сама па сабе не дастатковая ў адносінах да вышэйзгаданых пунктаў гледжаньня.

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Сьвядомасьць, мозг і свабодная воля чалавека.

Задоўга да існаваньня сучаснай навукі разумныя людзі ўсіх культураў мелі дасьведчаньні, якія датычацца паходжаньня розных імпульсаў, якія могуць прыводзіць да прыняцьця рашэньняў. Духоўныя і (ці) рэлігійныя шляхі паказваюць, што можна ўсё больш і больш перамагаць у штодзённай барацьбе за маральныя рашэньні замест таго, каб верыць, што ўсё наканаванае. Тым ня менш, некаторыя з гэтых людзей схіляюцца да фаталізму.

У большасьці выпадкаў нават здольнасьць думаць не зьяўляецца поўнасьцю сьвядомай. Калі нехта хоча ўсьведаміць пачуцьці, якія ўплываюць на думкі, і падтрымліваць гэтую сьвядомасьць, яму ці ёй трэба зьвяртаць на іх увагу доўгі час, каб стаць больш да іх адчувальным. Імпульсы волі нават больш несьвядомыя, і патрабуюцца вялікія намаганьні, каб поўнасьцю іх асэнсаваць ці, тым больш, "стварыць" волю нешта свабодна рабіць. Напрыклад, Рудольф Штайнэр ужо ведаў, што воля – гэта нешта несьвядомае, незалежна ад сучасных дасьледваньняў мозга. Але ён таксама ведаў, што кіраваць сваёй воляй можна вучыцца, што не было ўзноўленае ў сучаснай навуцы. Шмат хрысьціянаў адчуваюць, што магчымае нават большае, г. зн. "даверыць сваю волю Богу". Нават для таго, хто яшчэ ня меў шмат дасьведчаньня, гэта ўсё ж такі магчымае да нейкай ступені. Нам яўна дапамагае ісьці гэтым шляхам "выпадак". Фактычна раней ці пазьней гэты шлях прыводзіць да больш сьвядомага жыцьця. (Гэтая практыка не мае нічога агульнага з паслушэнствам уладзе царквы.)

У гэтым кантэксьце знаходкі некаторых сучасных нэўролягаў паказваюць на высновы, якія адрозьніваюцца ад тых, што друкуюцца ў некаторых навуковых часопісах. Яны вымяралі біялягічныя эфэкты падчас руху рук у час досьледаў і выявілі, што ў нэрвовай сыстэме ўжо прысутнічаў пэўны "патэнцыял гатоўнасьці", як толькі ўсьведамляўся намер рухаць рукой. Пазьней дасьледуемы думаў, што дзеяньне ўжо пачалося, але фактычна яно пачыналася праз 1/100 мілісэкунды пасьля гэтай думкі.**

Гэта толькі пацьвярджае, што – як прыгадвалася ў абзацы вышэй – складанасьць істоты чалавека звычайна ўплывае на яго рашэньні і што сьвядомыя думкі не зьяўляюцца адзіным фактарам, які ўплывае на прыняцьце рашэньняў. Аднак "патэнцыял гатоўнасьці" ня значыць, што людзям аўтаматычна наканавана так рабіць. Гэта было б недапушчальным выпадкам пасьпешлівых высноваў. Такім чынам, "свабодная воля" ніяк не абвяргаецца, як думалі некаторыя навукоўцы. Тым ня менш, адпаведна прыгаданым дасьведчаньням людзей (якія можна разглядаць як "дасьледваньні на месцах" на працягу стагодзьдзяў), было б правільна палічыць, што аднаго інтэлекту недастаткова ў кантраляваньні свабоднай волі. Думкі і добрыя намеры могуць быць толькі першым крокам да больш адказнай сваёй ролі. Апроч таго, трэба разглядаць падсьвядомыя пачуцьці і несьвядомыя, звыклыя імпульсы волі. Тады чалавек хутчэй абудзіцца да існуючага нэрвовага "патэнцыялу гатоўнасьці". Так фактычна магчыма імкнуцца да больш адказнага жыцьця.

Больш за тое, калі, напрыклад, вымяраецца электрычны патэнцыял нэрваў, трэба лічыць, што толькі клясычная навука *****) будзе гаварыць пра "прычыны". Калі глядзець на гэта з гуманітарнага пункту гледжаньня, магчыма ў ім бачыць "вынік", як піяніна, на якім іграе чалавек з розумам, душой і воляй. На чыста навуковым узроўні гэта вырашыць немагчыма. Гэтак жа біялёгія ня можа вырашыць, ці прысутнічае Бог у гэтым складаным чалавечым арганізме і як Ён у ім прысутнічае.***). Аднак да гэтых пытаньняў можна знайсьці навуковыя падыходы. Навукоўцы, напрыклад, маглі б паспрабаваць вымераць, як чалавеку, які ў малітве змагаецца супраць непажаданага імпульсу, удаецца зьмяніць выніковае дзеяньне.****). Аднак гэты мэтад усё ж такі не дапаможа меркаваць, што такое малітва для веруючых людзей.

*) Аднак адзначце розьніцу паміж рознымі этапамі разьвіцьця чалавечай сьвядомасьці (напр., архаічным, магічным, міфічным і інтэлектуальным), як гэтае выкладзенае на нашых старонках "Агульныя пункты гледжаньня датычна натуральных рэлігіяў" і "Рэлігія як "аднаўленьне сувязі" чалавека з Богам"... У пэўныя часы крыніцы эмоцыяў чалавека больш уважліва шукаліся па-за асобай, а ў іншыя часы яны больш уважліва шукаліся ў асобе. Сёньняшнія магчымасьці ў сфэры разьвіцьця сьвядомасьці выкладзеныя ў 1-й частцы нашага галоўнага тэксту, зыходзячы з крокаў жыцьця Ісуса. Сёньня, напрыклад, чалавек можа сьвядома вучыцца – у адрозьненьне ад ранейшых, больш інстынктыўных сродкаў – зноў лепш усьведамляць адносіны з тым, што яго ці яе атачае, і асяродзьдзем і зямлёй. Такім чынам, апроч разуменьня сацыяльных і экалягічных праблемаў перад грамадзтвам паўстаюць яшчэ і агульныя этычныя і рэлігійна-філязофскія аспэкты.

**) Напрыклад, у "Spektrum der Wissenschaft" (Scientific American), красавік 2005 г.

***) Гл. таксама нашую старонку "Навука і вера ў Бога".

****) Гл. таксама нашую старонку наконт "Засваеньня штодзённага жыцьця".

*****) Ёсьць фільм, які называецца: "Дык што ж мы ведаем?"

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

 

Інфармацыя да роздуму: Ісус Хрыстос і пытаньні харчаваньня.

Перадгісторыя: У першай кнізе Майсеевай (Быцьцё 1,29) гаворыцца: «І сказаў Бог: вось, Я даў вам усякую траву, што сее насеньне, якая ёсьць на ўсёй зямлі, і ўсякае дрэва, у якога плод дрэўны, што сее насеньне, – вам гэта будзе ежаю». Гэта адпавядае навуковым фактам, што першапачаткова чалавек быў надзелены жавальным апаратам і стрававальнымі органамі «пладаеднай» жывёлы (а не ўсёеднай, як можна было б падумаць, калі браць пад увагу толькі асноўныя катэгорыі – драпежнікаў, ўсёедных і траваедных). Аднак пасьля вялікага патопу (які, як даказалі археолягі, меў месца ў Пярэдняй Азіі) ў кнізе Быцьцё 9,3 Бог гаворыць Ною: «Усё, што рухаецца, што жыве, будзе вам на ежу… толькі плоці з душою яе, з крывёю яе, ня ежце: » Да гэтага часу ўсё сказанае адносілася да часу, які папярэднічаў зьяўленьню цяперашніх народаў, гэта значыць, калі словы перададзеныя правільна, сказанае не адносілася толькі да габрэяў позьняга пэрыяду.

Пасьля выхаду з Эгіпту ў пятай кнізе Майсеевай (Другім законе 14,3-21) гэтая ідэя знаходзхіць далейшае пацьверджаньне. Да яе дадаюцца новыя дэталі. Напэўна, пасьля патопу абставіны прымушалі ўжываць у ежу практычна ўсё, што заўгодна, пазьбягаючы толькі самых непадыходзячых рэчываў. У некаторых выпадках гэтыя выключэньні былі пацьверджаныя высновамі сучаснай дыеталёгіі. Тым ня менш, асаблівае значэньне расьліннага харчаваньня падкрэсьлівалася і ў іншых месцах, хаця яно і не прадпісвалася як абавязковая для ўсіх норма (гл. Данііл 1,8).

Прасочваецца цесная сувязь паміж шматлікімі, невыканальнымі ў сёньняшніх умовах патрабаваньнямі аб ахвярных жывёлах і ўжываньнем у ежу іх плоці. Яшчэ прарок Асія (6.6) прапаведваў: «Я міласьці хачу, а не ахвяры, і Богаведаньня болей, чым усеспаленьняў». Працягваючы гэтую думку, Ісус казаў: «Міласьці хачу, а не ахвяры» (Мац. 9,13 и 12,7). Што датычыцца Эвангельля ад Лукі 22,11, дзе Ісус пытаецца, дзе Яму есьці вялікодную бараніну, якая ў наступных радках пра тайную вячэру больш не прыгадваецца, то працяг можна знайсьці ў раньнехрысьціянскім апокрыфе «Эвангельлі ад эвіянітаў» (выключаным зь біблійнага канону каля 400 г.н.э.). Там гаворыцца: «Ці думаеце вы, што Я хачу есьці цела разам з вамі як Пасху?» Арамейская мова звычайна карысталася для перадачы такіх фразаў меншай колькасьцю словаў, чым сучасныя мовы, што ў адсутнасьці танальнасьці вуснай мовы дапускае розныя пераклады. У выніку зьявіліся розныя, несупадаючыя вэрсіі, якія далі выдатную глебу для ўзаемных папрокаў у скажэньні першакрыніцы. (Практычна зьнікнуўшыя – на самой справе, у асноўным, ісламізаваныя – іудзейска-хрысьціянскія суполкі былі сапраўднай і важнай часткай раньніх хрысьціянаў, нават калі яны і адрозьніваліся ў сэнсе некаторых поглядаў, як відаць з вышэйпрыведзенага прыкладу, ад астатніх разьвіўшыхся царкоўных напрамкаў.)

У Дзеях апосталаў 15,19 паведамляецца аб прамове Якава перад кіраванай ім суполкай, у якой ён кажа, што «ня сьлед заважаць тым язычнікам, якія да Бога зьвяртаюцца» (якіх да гэтага заахвоціў Павал). Ім належыць толькі напісаць, каб яны ўстрымаліся ад апаганенага ідаламі (ахвярнага мяса) і распусты і ня елі « душанага і крыві». Дасьледаваньні апокрыфаў аб дзеях апосталаў гісторыкам раньняй царквы Эўсэбіем паказалі, што Ісус, Ян, Пётр, Якаў і іншыя звычайна самі не ўжывалі ў ежу мяса.

Ісус адзначаў: тое, што «выходзіць з вуснаў» чалавека, важней за тое, што «ўваходзіць у вусны» (Мац. 15,11-20). Праўда, гэтая фраза датычылася пытаньня фарысэяў пра мыцьцё рук перад ежай. Тут назіраецца тая ж расстаноўка прыярытэтаў, што і ў словах пра калоду ў чужым і парушынку ў сваім воку. Галоўнае – пачаць зь сябе, не баючыся зьнешніх узьдзеяньняў. Таму няма такога загаду, каб есьці мяса.

Ісус рэкамэндаваў апосталам (Лук. 10,8) падчас вандровак есьці тое, што прапануюць гаспадары. Зразумела, гэта ня значыла абыякавасьці да ежы. Нават у нашыя дні ў арабскіх краінах хто-небудзь, хто адмовіўся ад шчыра прапанавай стравы ці напітку і зрабіў гэта без праяўленьня належнай павагі да гаспадара, можа наклікаць на сябе непрадказальныя наступствы. Апроч таго, апосталы таго часу былі надзеленыя ўстойлівасьцю да шкодных рэчываў (Марк 16,18.). Такім чынам, няма сэнсу адрываць біблійныя цытаты ад кантэксту і рабіць шырокія абагульненьні.

Рэлігійны пост засноўваецца ня толькі на біблійных поглядах на харчаваньне, але і, у яшчэ большай меры, на самім ачышчэньні цела для павышэньня адкрытасьці для глыбокіх душэўных і духоўных перажываньняў. Асабліва гэта было замацавана ў канонах каталіпцкай царквы: па пятніцах – паводле прыкладу перадвелікоднай пятніцы і ў Вялікі пост з «масьленіцы» да Вялікадня. Але і па-за гэтай царквою значэньне посту зноў узрасло пасьля таго, як ён доўгі час не ўспрымаўся ўсур’ёз. Апроч пытаньня харчаваньня падчас посту на добраахвотнай аснове правяраецца таксама і здольнасьць да пераносу нягодаў. Гэтым нагадваецца таксама, што многія людзі на плянэце пакутуюць ад недахопу харчаваньня. Наколькі далёка гэта ўсё можа зайсьці, паказвае нам прыклад сярэдневяковых містыкаў, а таксама па сёньня назіраны фэномэн адмовы ад харчаваньня «inedia», які працягваецца значна больш, чым некалькі тыдняў посту. Гэта мае пад сабою як хрысьціянскую падаснову, так і іншую, якую некаторыя сёньня называюць «сьветлавым харчаваньнем» і якая паказвае на тое, што дух можа кіраваць матэрыяй у значна большай меры, чым гаворыць навука. Умовай гэтага зьяўляецца «вядзеньне» Богам таго чалавека, які посьціцца такім чынам, ці належнае суправаджэньне для пазьбяганьня праблемаў (гэтае апісаньне не зьяўляецца рэкамэндацыяй абраць гэты шлях).

Цела – гэта прылада і, як такая, мае патрэбу ў даглядзе за сабою з адказнасьцю.
Дарэчы, і жывёлы, з пункту гледжаньня Бібліі, зьяўляюцца створанымі Богам разам з чалавекам жывымі істотамі, г. зн. не якімі-небудзь «рэчамі», зь якімі можна абыходзіцца як заўгодна, што часам усё яшчэ і адбываецца (што ўсё ж такі абмежаванае законамі пра абарону жывёлаў).
Рашэньне пра выбар правільнай ежы павіннае быць вельмі асабістай справай.

http://www.ivu.org  (ангельскія; Ways-of-Christ.com не нясе адказнасьці за зьмест іншых вэб-сайтаў і не абавязкова падзяляе прадстаўленыя на іх меркаваньні.)

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Ісус Хрыстос і мэдыцына, у тым ліку сучасная.

Многія людзі разглядалі Хрыста і Яго вучняў як прадстаўнікоў руху за аздараўленьне душы і цела. Сёньня гэтае палажэньне перастала быць відавочным і таму заслугоўвае асобнай размовы.

Воля да ачуньваньня.

Першае пытаньне, якое Хрыстос задае непадрыхтаванаму чалавеку (Ян. 5,6): «Ці хочаш быць здаровым?» Ісус вядзе гаворку пра душу. Хворы расказвае, якія зьнешнія перашкоды яму прыходзіцца пераадольваць у пошуках ацаленьня. Пытаньне прымушае яго задумацца, ці сапраўды ён хоча стаць здаровым. Такая першая перадумова ўсякага пасьпяховага ацаленьня. Пакуль падсьвядомасьць зь якой-небудзь прычыны блякуе шлях да пошуку дапамогі і ачуньваньня, гэтая дапамога наўрад ці будзе прынятая. У такім выпадку можна прыняць меры першай мэдыцынскай дапамогі ці ўзьдзейнічаць на асобныя праяўленьні хваробы. Ацаленьне, аднак, – гэта нешта большае, яно надыходзіць толькі тады, калі хворы жадае яго ўсім сэрцам і, такім чынам, мабілізуе сваю ўласную энэргію ацаленьня. У гэтай вобласьці дзейнічаюць ня толькі прафэсійныя мэдыкі і кансультанты, гатовыя да канца працаваць над вылячэньнем разам з пацыентам, але і сур’ёзныя народныя лекары, а таксама людзі, якія падмацоўваюць працэс вылячэньня вераю і заступніцтвам.

Сіла веры.

У Эвангельлі ад Мацьвея 9,22 жанчына, якая шукае ацаленьня, ачуньвае, усяго толькі дакрануўшыся да адзеньня Хрыста. Ісус кажа: «Вера твая ўратавала цябе». Чалавек, які мае досьвед веры, здольны спасьцігнуць у сваіх адносінах з Богам нечага цалкам рэальнага, таго, што дазваляе яму ачуняць. Хаця мэдыцыне вядомы эфэкт плацэба (калі хворым, напрыклад, даюць глюкозу, кажучы, што гэта мэдыкамэнт), які сьведчыць, што перакананасьць чалавека можа быць вялікай сілай, ён ня здольны выклікаць дзейснага спыненьня хваробатворных працэсаў, якое можа назірацца падчас ацаленьня на аснове веры. Ісус сам зьяўляецца правобразам фізычна, душэўна і духоўна здаровага чалавека ў самым шырокім сэнсе.

Урыўкі з разьдзелу «Пытаньне аб «цудах» асноўнай часткі*. Хрыстос, у адрозьненьне ад сучасных лекараў не спасылаецца на «энэргію космасу», якая, маўляў, цячэ ў Ім. Ён паказвае на веру, веру ў магчымасьць ацаленьня празь Яго, а значыць, праз Бога, які дзейнічае ўва плоці Хрыста. У наш час таксама бываюць выпадкі ацаленьня, выкліканага, як некалі ў апосталаў, малітвай і сувязьзю, што наладжваецца паміж самым патаемным у душы чалавека і Хрыстом, які жадае чалавеку дасканаласьці, каб той, кажучы словамі самога Хрыста, мог рабіць больш, чым Ён (Ян. 14,12-13). Калі чалавек падрыхтуе сябе да гэтага, ацаленьне духам і зьвязаны зь ім псыхалягічны і духоўны прагрэс ужо ня будуць здавацца літасьцю, якую трэба яшчэ заслужыць. Ацаленьні часта служылі «знакамі», невялікімі ўчынкамі, за якімі стаяла вялікая і прынцыповая ідэя. Ацаляючы ў суботу сьляпога ад нараджэньня, Ісус адказаў, што справа не ў яго грахах, а ў тым, каб «на ім выявіліся дзеі Божыя». Гл. Ян. 5, 6-9; Ян. 6; Ян. 9, 3 і інш. Рэзультаты пазнаньня ў самых розных сфэрах гавораць аб тым, што Ісус сапраўды мог кіраваць усімі сіламі прыроды. Сёньня асабліва важна прымаць гэты фэномэн усур’ёз дзеля зьмяненьня сучаснага аблічча чалавецтва, у інтарэсах цэласных хрысьціянскіх мэтадаў лячэньня.

Ускладаньне рук.

Не заўсёды, але даволі часта Ісус і апосталы ўскладаюць свае рукі на хворага, каб ацаліць яго. Гэтая практыка дайшла да нашага часу. Рукі ўскладаюцца на галаву ці плечы хворага, пры гэтым прамаўляецца малітва, дзеяньне пажадана рабіць у прысутнасьці суполкі. Сьвядомасьць мацнее ад думкі, што яна зьяўляецца каналам, па якім паступае дапамога Божая. Гэты працэс можна разумець сымбалічна. Аднак сучасныя рухі за духоўнае ацаленьне, сярод членаў якіх нямала хрысьціянаў, сьведчаць, што ён рэальны. Раньнія хрысьціяне лічылі, што ўся справа ў перадачы «пнеўмы» – подыху жыцьця ці Сьвятога Духа.* Гэта практыкавалася пры заступніцкіх малебнах і дабраславеньні, якім спадарожнічалі далейшыя абрады. См. 23; Мар.10,16 (дабраславеньне дзяцей); Лук.4,40-41 (ацаленьне і выгнаньне дэманаў); Лук.24,50 (дабраславеньне апосталаў); Дзеі апосталаў 6,6 і 19,12, а таксама 28,8.

Аднак заступніцкая малітва можа абыйсьціся і без ускладаньня рук. Яна можа дзейнічаць нават на адлегласьці, хаця паблізу яна ўспрымаецца лягчэй.

Душэўныя пакуты.

Ацаленьне душы, умацаваньне жыцьцёвых сілаў і ачуньваньне цела цесна зьвязаныя паміж сабою. У той жа час, добрая кансультацыя «душапапячыцеля» ці псыхоляга, якая дазваляе чалавеку спыніць паўтарэньне адных і тых жа памылак у жыцьці, таксама здольная зьняць псыхасаматычныя пакуты.

Урыўкі з разьдзелу «Праведны гнеў» і … эмоцыі» асноўнай часткі*. Усё жыцьцё Хрыста працякала « ў трымценьні перад Богам» і спачуваньні людзям… У звычайнага чалавека ўсе эмоцыі спачатку бываюць зьвязаныя з падсьвядомым мэханізмам раздражняльнікаў і рэакцыяў на іх, яны вынікаюць з канкрэтнага жыцьцёвага досьведу і праяўляюцца з рознай сілай, але падобныя па сваёй базавай структуры. Калі не задавальняцца чужымі тлумачэньнямі і намагацца адсочваць, аналізаваць і накіроўваць такія мэханізмы, зыходзячы з уласных рэакцыяў, або пускаць справу на самацёк, працэс абучэньня будзе доўгім.
Спробы ахапіць цэлыя комплексы праблемаў адным махам прыносяць мала карысьці.
Нашмат эфэктыўней было б раскласьці праблемны комплекс на складаныя часткі, пры гэтым поўнасьцю ўсьведамляючы, дзе гаворка ідзе пра «калоду ў сваім воку», а дзе пра «парушынку ў чужым воку» (Мац.7,1-5) , і што з чаго выцякае. Многія хрысьціянскія навуковыя школы прытрымліваюцца першага падыходу. Ім цяжка паглядзець на ўласныя неадэкватныя дзеяньні з боку, нават калі сытуацыю яшчэ можна паправіць. Яны ўсё яшчэ не навучыліся, як гэта рабіць. У сваю чаргу, у вобласьці практычнай псыхалёгіі першымі прыносяцца ў ахвяру пункты гледжаньня, якія не супадаюць з тым, які лічыцца агульнапрызнаным. На заканчэньне варта заўважыць, што кожны з гэтых двух напрамкаў мае пэўную папулярнасьць.

Верагодныя практычныя шляхі такія:

1. Адмоўны намер (напрыклад, страх, нянавісьць, лютасьць, абыякавасьць, пыха, перабольшанае сумненьне і г. д.) належыць аддаць на ўнутраны разгляд, прасачыўшы парадак яго ўзьнікненьня.

2. Замест таго, каб забіваць сабе галаву думкамі, належыць вытрымаць спакойную паўзу і ўсьведаміць, у чым уласна справа.

3. Праблему, калі яна ўсьвядомленая і стала адчувальная амаль фізычна, належыць перадаць у малітве Богу.**

4. Пасьля гэтага належыць спакойна чакаць зьяўленьня першых прыкметаў палёгкі.

Падчас мэдытатыўных практыкаваньняў*** можа зьявіцца адчуваньне зыходзячага патоку энэргіі, накіраванага ўгару, і ўваходзячага патоку абнаўляючай энэргіі, які ідзе зьверху. Па іншых мэтодыках нэгатыўныя эмоцыі можна «выдыхаць» разам з паветрам пры выдыху, у думках аддаючы іх Богу, і ўпускаць у сябе на ўдыху станоўчыя эмоцыі, выцякаючыя з Божай літасьці (такі, напрыклад, род бесьперапыннай малітвы хрысьціянскіх манахаў на гары Афон, якая была апісаная ў разьдзеле «Спакой у пустыні»).

Разумовыя праблемы.

Урывак з разьдзелу «Перамяненьне» асноўнай часткі*: Тэхніка «пазытыўнага мысьленьня», калі ў ёй не прысутнічае эгаізм і манія велічы і калі яна не абапіраецца на тэхнічныя маніпуляцыі, здольная прывесьці мысьленьне ў стан, роднасны таму, які ўзьнікае ў выніку лучнасьці з Богам, або палегчыць надыход такога стану. Аднак літаратура на гэтую тэму рэдка адрозьніваецца далікатнасьцю і можа ўвесьці чалавека ў зман.

«Праблема лёсу».

У асяродзьдзі сучасных духалекараў вядомыя выпадкі, калі здаецца, што ацаленьне (пакуль) не магчымае або «не дазволенае». Гэта падобна на ўзровень «праграмы». Цалкам магчыма, што хворы яшчэ не атрымаў усіх патрэбных высноваў з хваробы. Але і ў такой сытуацыі можна знайсьці рашэньне, калі абапірацца на Бога. Гл. разьдзел «Воля да ачуньваньня».

Прававыя пытаньні.

Хрысьціянскае аздараўленьне з дапамогай малітваў і ўскладаньня рук абароненае, прынамсі, у Германіі, выкананьнем прынцыпу свабоды рэлігійных адпраўленьняў. Калі нехта жадае практыкаваць гэтыя мэтады па-за межамі сямейнага кола або царквы як род паслуг, ён спачатку павінен зрабіць падрабязныя юрыдычныя даведкі. Калі выконваемыя дзеяньні маюць у сабе элемэнты, якія могуць быць клясыфікаваныя як пастаноўка дыягназу ці прамая тэрапія (напрыклад, духалекары, практыка якіх адрозьніваецца ад хрысьціянскіх мэтадаў лячэньня і ў той жа час падобная да іх, нярэдка ўмеюць адчуваць хваробу рукамі), нават калі яны робяцца бясплатна або на аснове добраахвотных ахвяраваньняў, то ў Германіі гэта патрабуе наяўнасьці сэртыфіката аб здачы экзамэна па мэдыцынскай практыцы або ліцэнзіі лекара. Застаецца толькі жадаць, каб законы безь бюракратызму бралі пад увагу асаблівы характар такой практыкі. Тым ня менш, перад яе пачаткам рэкамэндуецца здаць экзамэн па мэдыцынскай практыцы пад эгідай Аб’яднаньня духоўнага лячэньня.****Тэарэтычна, калі гаворка ідзе ўсяго толькі пра псыхалягічную кансультацыю ці духалячэньне, дазваляецца здаваць экзамэн у спрошчанай форме. Ці паўсюды існуе такі спрошчаны падыход – іншае пытаньне. Напрыклад, у Англіі «духоўныя лекары» ўжо прызнаныя ўсімі і дапушчаныя да работы ў бальніцах.

Незалежна ад прававых пытаньняў той, хто імкнецца сустрэцца зь лекарамі, павінен працягваць выкарыстоўваць уласныя магчымасьці, як добрае харчаваньне ці дыету, ці гімнастыку, і – наколькі гэта магчыма – дастатковы сон, і маліцца.

* У асноўнай частцы гэты і іншыя моманты разглядаюцца пад больш шырокім пунктам гледжаньня, у тым ліку адносна магчымасьцяў чалавечага разьвіцьця ў цэлым, гэта значыць, не абмяжоўваючыся рамкамі ўласна «лячэньня”.
** Як здабыць унутраны настрой пры малітве, можна прачытаць на нашай старонцы «Малітва аб міры…»
***Гл. старонку «Хрысьціянская мэдытацыя».
**** World Federation of Healing (Сусьветная фэдэрацыя лячэньня) аб’ядноўвае шмат розных групаў па ўсім сьвеце. Гл. http://www.wfh.org.uk 
Сярод мноства аб’яднаньняў мы ня ведаем ні воднага, у якое ўваходзілі б толькі
хрысьціянскія лекары. Гэта было вытлумачальна, пакуль хрысьціянская традыцыя лячэньня была ў забыцьці. У наш час гэта становіцца дзіўным. Простую і эфэктыўную форму біблійнай практыкі заступніцтва ў экстрэнных выпадках можна сустрэць у некаторых незалежных эвангеліцкіх цэрквах, напрыклад, баптыстаў ці пяцідзясятнікаў. Выпадкі экстраардынарнага ацаленьня дзякуючы веры і малітве таксама адбываюцца ў месцах паломніцтва каталікоў, напрыклад, Лурдзе.
(Ways-of-Christ.com не нясе адказнасьці за зьмест іншых вэб-сайтаў і не абавязкова падзяляе прадстаўленыя на іх меркаваньні.)

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Аб хрысьціянскім дабраславеньні.

Веруючы хрысьціянін можа дабраслаўляць ўсх і ўсё, калі адчувае, што гэта сугучна веры і пры гэтым захоўваецца настрой на Бога. Дабраслаўляць могуць ня толькі сьвятары – гл. Лікі 6, 23 – 7, 1. 

Любы недухоўны можа рабіць дабраславеньне. Якіх-небудзь асаблівых правілаў не існуе, хіба што гаварыць належыць нягучна, патрэбен толькі правільны ўнутраны настрой. Вымавіце: «Няхай будзе дабраславеньне Хрыстова з вамі, калі Ён пажадае». Бог не дапусьціць, каб вашае дабраславеньне прынесла шкоду. Звычай дабраслаўляць іншых цяпер стаў рэдкасьцю, але можа быць карысным.

У Бібліі ёсьць многа месцаў, якія маюць дачыненьне да дабраславеньня. Вось некалькі вершаў па розных аспэктах дабраславеньня. Захарыя 8, 13; Дзеі 3, 26; Да Эфэсянаў 1, 3; 1-е Пятра 3, 9-12; Да Гэбрэяў 6, 7. І яшчэ некалькі месцаў: Мацьвея 5, 44 або Лукі 6, 28; Да Рымлянаў 12, 14; Быцьцё 9, 1; Другі зкон 11, 26; Псалтыр 115, 13; Выслоўі 11, 25.

*) Зразумела, калі дабраслаўляць, напрыклад, зброю, у анёлаў з такімі «дабраславеньнямі» могуць узьнікнуць цяжкасьці…

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Скарга як дапушчальная частка хрысьціянскай рэчаіснасьці

Многія хрысьціянскія колы, прычым строгіх нораваў, робяць даволі аднабаковае ўражаньне, як быццам хрысьціянам належыць пакорліва прымаць свой лёс і праяўляць памяркоўнасьць да сучаснага сьвету; праўда, ім дазваляецца маліцца аб лепшай долі, а таксама прыкладаць да гэтага пэўныя намаганьні. Але зьвяртаньні да Бога з «горкімі сьлёзамі» – гл. Плач Ераміі ў Старым Запавеце – даволі рэдкая зьява, за выключэньнем літаратурных твораў («Дон Каміла і Пэпонэ»). Прынамсі, у царкве такое афіцыйнае вучэньне гучыць рэдка, хаця ў малітвах сам-насам з Богам скаргі прысутнічаюць. Прыгадайце іудзейскую традыцыю прыходзіць ла Сьцяны Плачу ў Ерусаліме. Канешне, мы не прапануем нічога падобнага для хрысьціянаў, аднак наяўнасьць падобнай практыкі сьведчыць аб высокай яе значнасьці ў жыцьці верніка.

Супастаўленьне хрысьціянскіх вартасьцяў і абяцаньняў (гл. Нагорную казань, Мац. 5:5 «Дабрашчасныя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю») і вядучых тэндэнцыяў разьвіцьця сьвету можа навесьці на думку, што хрысьціяне проста ня ведаюць, што рабіць з падобнымі абяцаньнямі. Абяцаньне нельга лічыць ні да чаго не абавязваючай праявай літасьці (што таксама мае права на існаваньне), якая можа збыцца, а можа і не. Абяцаньне ёсьць абяцаньне. Момант выкананьня абяцаньня можа залежаць і ад сталасьці чалавека, калі можна гаварыць пра «вымаленае» абяцаньне.
(«Царства Нябеснае дасягаецца сілаю» Мцв. 11:12.)

Стала не зусім зразумела, на каго ці на што можна скардзіцца. На тых, хто навокал? Ці на – як сьцьвярджаюць асобныя багасловы – д’ябальскія сілы, спакушаючыя чалавека? Магчыса, пэўная доля адказнасьці ляжыць на кожным. Але тут лёгка сасьлізнуць на тэму «Бог гэта дапусьціў» (а далей чалавек сам дадумвае, чаму). Але хіба Усявышні і ёсьць той «рэжысёр», які здольны «дапускаць» пэўныя падзеі і ўстанаўлівае правілы гульні? Занадта наіўна лічыць, што Бог адказвае за зло, якое пануе ў сьвеце, і ўсякага роду «дапушчэньні». У першых стагодзьдзях нашай эры айцы царквы, па сёньня шанаваныя ў тых ці іншых суполках, вучылі і пісалі пра іерархію анёлаў як прамежкавае зьвяно паміж Богам і чалавекам. Апроч таго, гностыкі гаварылі пра так званых «архонтаў», якія валодаюць крыху сумніўнымі ўласьцівасьцямі. Іншыя культуры таксама ў сваім родзе выказваюць падобныя ідэі: напрыклад, тыбэцкая Кніга Мёртвых поўная рэкамэндацыяў аб тым, як мець справу з падобнымі істотамі пасьля сьмерці. Што ж датычыцца прынцыповых пытаньняў, якія стаяць вышэй за разуменьне чалавека, то аднойчы можа выявіцца, што істотную ролю адыгрывае нейкая, не зусім бездакорная, «рэжысура», што стаіць ніжэй за Усявышняга і ніжэй за Хрыста. Аднак у параўнаньні з чалавекам ці непасрэдна зь цёмнымі сіламі яна займае нашмат больш «высокае» становішча. Гэты падыход зьяўляецца таксама і ўнёскам у абмеркаваньне старажытнага пытаньня тэадлыцэі ці адносінаў Бога да зла ў сьвеце (яго «апраўданьне»).

Такім чынам: так, можна скардзіцца Богу, бо Ён застаецца нашым верным суразмоўнікам; але не мае ніякага сэнсу скардзіцца на Яго. У падобнай скарзе чалавек можа прынесьці перад Богам бурлячыя ў ім пачуцьці, нават калі гэта не пачуцьцё смутку, а абурэньне на несправядлівасьць (Мац. 5:6). Паколькі рашэньне звстаецца за Богам, падобная скарга па сутнасьці зьяўляецца асаблівым родам настойлівай малітвы. Тут не абыходзіцца безь любові, а значыць, і павагі да Бога і да Хрыста. Апроч таго, падобная малітва абараняе ад пасткі асуджанасьці, якая прывяла б не да Бога, а ў зваротны бок.

Ёсьць і іншы шлях: даць пачуцьцям супакоіцца, так, каб можна было спакойна вымавіць «клясычную» малітву, зьвяртаючыся да Бога з падзякай і хадайніцтвам. Падобная малітва лічыцца прызнаным канонам зьвяртаньня да Бога. Аднак дазваляецца скардзіцца і так, як апісана вышэй, калі гэта ўяўляецца неабходным і калі скарга шчырая.

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Хрысьціянскі шлях перапрацоўкі падзеяў жыцьця/

- Той, хто – з дапамогай Ісуса, які служыць яму прыкладам і ўвасабляе для яго дапамогу – шукае збавеньня ад сваіх недасканалых рысаў характару і ўдасканаленьня станоўчых якасьцяў у будучыні (параўнай старонку «Этыка»: ня шкодзіць, а дапамагаць…), можа, і ўсьведамляе спачатку ўласныя недахопы характару, зробленыя памылкі і промахі, замест таго, каб звальваць на іншых усе настроі, праблемы і страты / параўнай Мац. 7: «Ня судзеце, каб і вас ня судзілі; бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць. І што ты глядзіш на парушынку ў воку брата твайго, а калоды ў воку сваім не адчуваеш? ..»
Усё да гэтага падобнае, наколькі гэта магчыма, запісваецца добрасумленна з захаваньнем па магчымасьці поўнага спакою на паперу ці пішацца ў галаве, як калі б гаворка ішла пра нейкі «выраб» (параўнай наш разьдзел галоўнага тэксту «Спакой у пустыні») і пасьля ўсё перабіраецца і правяраецца на магчымасьці выпраўленьня; пры гэтым вядзецца назіраньне за посьпехам. Г. зн. тут трэба праявіць уласную руплівасьць:
пры гэтым, можа, гаворка і ідзе пра адносячыяся да гэтага пытаньня малітвы, і ў адпаведнасьці зь верай, можа, і прыйдзе дапамога; але пры сур’ёзнай і ўсёабдымнай рабоце над сабою гэта суправаджаецца таксама карэктыроўкай сваіх установак і мысьленьня, больш пільнымі адносінамі да адмоўных пачуцьцяў і, у канчатковым выніку, зьмяненьнем паводзінаў. Усё гэта ўдаецца нашмат лягчэй, калі вы разгледзіце ў гэтым кантэксьце больш падрабязна штодзённыя звычкі, якія вы заўважылі за сабою, а потым перададзіце іх адну за другой у малітве Богу… (параўнай разьдзел «Праведны гнеў» (погляд на эмоцыі)».)
Як раз ужо закаранелыя жыцьцёвыя звычкі цяжка зьмяніць, бо яны замацаваныя ў несьвядомым слоі асобы. Для гэтага на такім шляху неабходна часта мець багаты досьвед у распазнаваньні падсьвядомых ці несьвядомых першапрычынаў (тым ня менш, гэта можа ўдацца і непасрэдна, як у курца, які з адной хвіліны на іншую, прыняўшы цьвёрдае рашэньне, назаўсёды перастае курыць. Параўнай разьдзел «Перамяненьне Хрыста).
Гэты працэс «паглядзець і сьвядома з дапамогай малітвы перапрацаваць» – ужо сам па сабе сьпірытуальны шлях, які можа далёка весьці і суправаджаць каго-небудзь усё жыцьцё, але які ўжо за кароткі час можа даць пры адпаведнай інтэнсіўнай практыцы вялікія істотныя дасягненьні.
«Больш глыбокія слаі» рашаных пытаньняў могуць яшчэ знаходзіцца на парозе перапрацоўкі, хаця яны ўжо ў вялікай меры былі папраўленыя.

- Узьнікнуць таксама і імпульсы для сумленьня… (параўнай Мац. 5,5 і 5,9...)

(Гэтая практыка ўжываецца ў першую чаргу тады, калі гаворка ідзе пра выпраўленьне паводзінаў, якія, з псыхалягічнага пункту гледжаньня, ужо заўсёды былі ў рамках «нормы». Калі гаворка ідзе пра выпраўленьне станаў, якія сёньня ў пэўнай меры лічацца хваравітымі, то спатрэбілася б тым больш, каб адпаведна дасьведчаны памочнік – у выпадку неабходнасьці і з псыхалягічнай адукацыяй – актыўна суправаджаў бы ваш шлях, бо самастойнасьць у абыходжаньні з уласнымі праблемамі яшчэ больш абмежаваная, чым гэта мае месца і так ува ўсіх людзей, калі яны павінныя паглядзець на ўласныя слабасьці. Калі б хто-небудзь быў у гэтым так абмежаваны, што яму нават падтрымка нічога б не дала, то існавала б яшчэ магчымасьць, каб такі памочнік мог за яго маліцца ў дадатак да належнай для яго тэрапіі. Перадумова тут тая, што ён шукае дапамогі, бо нават ад Ісуса вядомае важнае пытаньне «ці хочаш быць здаровым?» (параўнай нашую старонку «Ацаленьне».)

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Адносіны хрысьціянаў да эканамічных і сацыяльных пытаньняў.

Для пачатку належыць заўважыць, што, згодна з апошнімі дадзенымі эканамічнай навукі*, чалавек не зьяўляецца той абсалютна эгаістычнай істотай, якой яго лічыла ранейшая лібэральная эканамічная тэорыя. Толькі меншасьць людзей дзейнічаюць на падставе сваіх вузкакарысьлівых інтарэсаў. Для большасьці іншых такія фактары, як добраахвотная калектыўная праца для агульнай справы, адыгрываюць ня меншую, а часам і вырашальную ролю. Аднак як эгаізм, так і «узаемны альтруізм» не зьяўляюцца аўтаматычна самымі лепшымі варыянтамі для ўсяго грамадзтва. Абодва гэтыя шляхі могуць весьці да стварэньня дыктатураў. Далейшае разьвіцьцё магчымае толькі на падставе прыняцьця пасьлядоўных сьвядомых этычных рашэньняў.

Тут могуць адыграць ролю псыхалягічныя і рэлігійна-этычныя аспэкты. Чалавек створаны дваяка: як індывідуальная і як сацыяльная істота. Пры наяўнасьці шчырасьці можна разьвіць у чалавеку як здаровую, не перабольшаную ўпэўненасьць у сваіх сілах, так і салідарныя адносіны да іншых людзей. У людзей зь ярка выяўленай эгаістычнай жыцьцёвай пазыцыяй альтруізм усё яшчэ існуе ў душы, але ён або не разьвіты, або загнаны ўсярэдзіну жорсткай школай выжываньня заходняга грамадзтва. Сацыялістычнае грамадзтва, наадварот, у аднабаковым парадку ўзносіць салідарнасьць паміж людзьмі на шкоду свабодалюбівага, індывідуалістычнага боку чалавека, адмаўляючы саму прыроду чалавека. Людзі, не знаходзячы раўнавагі ў адносінах, рана ці позна пачынаюць выражаць сваю нездаволенасьць у розных формах. Або робяцца правільныя высновы, або грамадзтва пачынае дэградаваць. Гэта ў роўнай меры адносіцца да сёньняшняга эканамічнага ладу, які характарызуецца дзейнасьцю гіганцкіх прадпрыемстваў. Ісус раіў вырашаць спачатку свае ўласныя хатнія праблемы (Мац. 7).

Мудрасьць Нагорнай казані (Мац. 5-7) ** немагчыма пераўтварыць у прамое павучаньне па грамадзкай дзейнасьці. Тым ня менш, раздваеньне сьвядомасьці, калі чалавек у асабістым жыцьці кіруецца прынцыпам любові да блізкага, а на працы і ў грамадзкім жыцьці прытрымліваецца прама супрацьлеглых прынцпаў, не адказвае духу Хрыста. Сур’ёзная этыка*** павінная праяўляць сябе на ўсіх узроўнях і ў канчатковым выніку стаць дапаможнікам для ўсяго сьвету. Напрыклад, міласэрнасьць і клопат Хрыста аб бедных несумненна маюць важнасьць ня толькі для сацыяльных служэньняў царквы, але і для адносінаў паміж людзьмі на рабочым месцы. Вельмі вялікае практычнае значэньне належыць таксама Мац. 22,17, дзе разам зь міласэрнасьцю Ісус пацьвярджае неабходнасьць «дзесяціны», г. зн. 10-працэнтнага падатку на рэлігійныя і дабрачынныя мэты звыш рымскага падатку. Гатоўнасьць дапамагчы паводле Хрыста засноўваецца на добраахвотным рашэньні. Немагчыма непасрэдна вывесьці зь яе канцэпцыі прымусовага разьмеркаваньня. Бо дзейнічаюць і далей запаветы 9 і 10 «Ня прагні… нічога, што ў блізкага твайго». Таксама, пры ўсім стараньні палепшыць сацыяльнае становішча многіх, розныя лёсы застаюцца ў руках Госпада.

У прытчах Мац. 25,14-30 / Лук. 19 разглядаюцца вядомыя адносіны да матэрыяльнага сьвету. Калі прасачыць узаемасувязь (этычная пазыцыя мытніка ў Лукі, папярэдняя прытча пра сілу веры дзеваў у Мацьвея), то выявіцца, што гаворка ідзе не пра памнажэньне матэрыяльных каштоўнасьцяў ці фінансаў, а пра больш глябальныя рэчы. Гэта, напрыклад, добра відаць у Лук. 12,33, дзе душэўныя каштоўнасьці пастаўленыя вышэй за зямныя. Тым ня менш, адказнае абыходжаньне з даручанымі каштоўнасьцямі распаўсюджваецца і на матэрыяльную сфэру. Калі даецца парада дапамагаць бедным і абяздоленым, значыць, матэрыяльная і фінансавая падтрымка таксама прызнаюцца важнымі, а матэрыяльнае ня лічыцца нікчэмным. Галоўнае, якой мэце служаць маёмасьць і грошы. Калі яны ідуць на распаўсюджваньне маны, падман, судзейнічаньне крымінальным структурам і падтрымку праектаў, бясьпека якіх для простых (недатычных да крыміналу) людзей і іншых Божых стварэньняў выклікае сумненьні, такія дзеяньні супярэчаць адказнаму ўзаемадзеяньню паміж людзьмі, якім яго на кожным кроку дэманстраваў Хрыстос. Ісус нідзе не прапанаваў кіравацца так званай «воляй абставінаў».

Іслам забараняе даўгавыя працэнты. Аднак іудзеі з хрысьціянамі могуць знайсьці аналягічныя парады і ў Бібліі (Стары Запавет нават утрымлівае прамыя забароны) – Езэкііль 18, 8 і 9: «…(Хто) у ліхву не дае і ліхвы не бярэ, ад няпраўды стрымлівае руку сваю, суд чалавеку з чалавекам учыняе правільна, учыняе паводле запаведзяў Маіх і трымаецца пастановаў Маіх шчыра; дык ён – праведнік, ён напэўна будзе жывы, кажа Гасподзь Бог».
Гл. таксама Ездра 7, 24 (забароны на спагнаньне падаткаў і пошлінаў з асобаў пэўных прафэсіяў); сэнс Выслоўяў 28, 8 у спрошчаным выглядзе зводзіцца да таго, што набыцьцё грошай шляхам ліхвярства ў канчатковым выніку дапушчальнае, калі грошы праз багатых трапляюць да бедных. У наш час, калі грошы выкарыстоўваюцца супраць інтарэсаў і бедных, і часта агульнага дабра, правіла, закладзенае ў гэтым вершы, не выконваецца. Каб правільна расставіць прыярытэты, важна памятаць, што верш асабліва падкрэсьлівае важнасьць мэты, на якую расходуюцца грошы.
У Новым Запавеце пра працэнты гаворыцца ў Мац. 23, 23 і Мац. 17, 24.
Для нашай распрацоўкі важней тыя моманты, якія прадстаўляюць цікавасьць, нават калі дасьлледаваньне выходзіць па-за гістарычныя рамкі Старога Запавета. Таму мы ня будзем закранаць тут Другога закону 23, 20.

Біблія заахвочвае да таго, каб ня ўлазіць без прычыны ў даўгі (Высл. 22:7) і плянаваць наперад (Высл. 21:5), а таксама ўзрастаць у мудрасьці і ведах (напрыклад, Высл. 4:5-8). Яна заахвочвае да эканоміі: ужо згаданая «дзесяціна» павінная адкладацца кожны год на паломніцтвы да рэлігійных сьвятаў і дары да іх (Др. 14:22-27). Апостал Павал заклікаў хрысьціянаў адкладаць кожны тыдзень трохі, каб мець магчымасьць дапамагчы трапіўшым у нястачу хрысьціянам (1 Кар. 16:1,2), і прасіў быць стрыманымі ў спажываньні зямных дабротаў (1 Цім. 6:8). Ісус сыходзіць з таго, што спачатку трэба падлічыць, ці хопіць грошай на тое, каб, напрыклад, пабудаваць нешта (Лук. 14:28). Умелае вядзеньне гаспадаркі было б і сёньня вельмі неабходным спосабам аздараўленьня і праяваю прадбачлівасьці: прыватная і грамадзкая завінавачанасьць зьяўляецца прычынай нумар адзін сусьветнай фінансавай нестабільнасьці. Сайт «Шляхі Хрыстовы» не перасьледуе палітычных мэтаў, таму тут прыводзяцца толькі агульныя погляды.

* Пра гэтае, у прыватнасьці, казаў Эрнст Фэр, дырэктар Інстытута эмпірычных эканамічных дасьледаваньняў пры ўнівэрсытэце Цюрыха, у сваім інтэрвію «Рэцыпракальны альтруізм…» часопіс «Сьвятло навукі», сакавік 2002 г.
** Духоўны бок гэтых каштоўнасьцяў тлумачыцца ў разьдзеле пра Нагорную казань у асноўнай частцы трактату на сайце Ways-of-Christ.com.
***Гл. таксама нашую старонку «Асновы этыкі».

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Адносіны хрысьціянаў да грамадзтва і палітыкі*.

Мац. 22, 21; Мар. 12,13-17; Лук. 20,20-26: фраза «Аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу» выяўляе рэалістычную пазыцыю ў адносінах да выплаты падаткаў рымскім уладам. У ёй праводзіцца выразная розьніца паміж функцыямі дзяржавы і рэлігіі. Яна зусім ня мае на ўвазе прынцыповага пакланеньня перад тымі, хто мае ўладу. У Дзеях апосталаў 5,29 гаворыцца: «Трэба слухацца болей Бога, чым людзей». Адпаведна Хрыстос не апраўдвае любое адступленьне пад ціскам «абставінаў».

З аднаго боку, усеагульную шкалу вартасьцяў Нагорнай казані (Мац. 5-7) немагчыма зрабіць практычным дапаможнікам для грамадзкай дзейнасьці. Зь іншага боку, духу Хрыста супярэчыць такая жыцьцёвая пазыцыя, пры якой чалавек у асабістым жыцьці дзейнічае згодна з запаведзьдзю аб любові да блізкага, а, працуючы ў грамадзкіх аб’яднаньнях або выконваючы палітычныя функцыі, кіруецца супрацьлеглымі прынцыпамі. Сур’ёзная этыка** павінная праяўляць сябе на ўсіх узроўнях і ў канчатковым выніку стаць дапаможнікам для ўсяго сьвету. Напрыклад, саперніцтва зь іншымі людзьмі з ужываньнем несумленных мэтадаў, падман грамадзкасьці, тайная рэалізацыя праектаў, бясьпека якіх для простых (недатычных да крыміналу) людзей выклікае сумненьні, супярэчаць духу праўдзівасьці і адказнасьці, які дэманстраваў Хрыстос. Таким чынам, могуць спатрэбіцца незалежныя хрысьціянскія думкі, выходзячыя па-за рамкі «лявацкіх» ці «правых» узораў думкі.

Мацьвея 7:3-5 «...Вымі спачатку калоду са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць парушынку з вока брата твайго» не зьяўляецца, як відаць, настаўленьнем кожнаму паасобку абмежавацца работай выключна над сваімі слабасьцямі – такое ўражаньне магло б застацца ў некаторых колаў хрысьціянаў. Гэта павінна толькі стаць жыцьцёвай нормай – заўсёды пачынаць зь сябе, каб пасьля, будучы свабодным ад сваіх праблемаў, прадпісваць што-небудзь іншым, папярэджваць ці крытыкаваць іх там, дзе неабходна. Гэта адносіцца зноў жа як да прыватнага акружэньня, так і да палітыкаў.

Ерамія 29,7 дае прарочую параду: «…Клапацецеся пра дабрабыт горада, у які Я перасяліў вас, і малецеся за яго Госпаду; бо пры дабрабыце яго і вам будзе мір». Гэта прапанова прымаць рашэньні для агульнай карысьці ў самым шырокім сэнсе слова. У Мац. 5,13, Мац.13,33 і іншых месцах хрысьціянам рэкамэндуецца праяўляць зацікаўленасьць у справах грамадзтва, быць «сольлю зямлі». Аднак у жыцьці хрысьціянаў могуць узьнікаць сытуацыі, калі ім належыць адхіліцца ад нядобрых грамадзкіх зьяваў. У Адкрыцьці Яна 18,4 сказана: «І пачуў я іншы голас зь неба, які казаў: выйдзі ад яе (горад Вавілон, вялікая блудадзейка), народзе Мой, каб ня ўдзельнічаць вам у грахах яе і не наклікаць пошасьцяў яе».

* Вэб-сайт Ways-of-Christ.com не перасьледуе ніякіх палітычных мэтаў. Заўвагі па гэтай тэме носяць выключна агульны характар.
**Гл. таксама нашую старонку
«Асновы этыкі».
Гл. таксама нашую дадатковую старонку
«Адносіны хрысьціянаў да эканамічных і сацыяльных пытаньняў”.

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Хрысьціянства і філязофія: аб прамове Хабермаса «Вера і веды»

Філёзаф Юрген Хабермас***), які па сёньня лічыўся нерэлігійным чалавекам, прызнаваў важнасьць рэлігіпйных уяўленьняў як крыніцы каштоўнасьцяў і сацыяльнай спайкі сьвецкага грамадзтва. Богападабенства чалавека, надзеленага правам на свабоду і здольнасьцю ёй карыстацца, можа навесьці на пэўныя думкі нават, як ён сябе называе, «чалавека без рэлігійнага слуху». Сьвет ня здольны выжыць без прымірэньня і дараваньня – вартасьцяў, якія прыйшлі з рэлігіі. Ён гаворыць пра «пакуты бязьвінна пакрыўджаных, зганьбаваных і забітых, якое пераўзыходзіць усякую магчымасьць іх кампэнсацыі, якая маецца ў людзей». «Страчаная надзея на ўваскрашэньне пакідае пасьля сябе адчувальную пустку (у сэкулярным грамадзтве)».

Хабермас знаходзіць важныя зрухі ў мысьленьні асьвечаных хрысьціянаў. Такія ж зрухі павінныя, паводле яго думкі, адбыцца ў адносінах сьвецкіх мысьліцеляў да хрысьціянаў:

- Рэлігійная сьвядомасьць павінная пераварыць «дысануючыя» кантакты зь іншымі канфэсіямі і рэлігіямі на ўзроўні пазнаньня. Хаця б на Захадзе сёньня існуе пэўная ступень цывілізаванасьці адносінаў, няхай яна і абмежаваная. Важныя для экумэністычнага, міжканфэсійнага дыялёгу моманты раскіданыя па асноўнай частцы трактату і дадатковых старонках, напрыклад, там, дзе гаворыцца пра цэрквы і этыку.

- Павінная захоўвацца арыентацыя на навуковыя «аўтарытэты». З пункту гледжаньня гэтае працы большасьць у навуцы далёка не заўсёды займае самыя перадавыя пазыцыі або не жадае іх заўважаць зь меркаваньняў эканамічнага характару. Таму аўтарытэт большасьці ўва многіх пытаньнях выклікае сумненьні. Навуцы таксама не хапае сумленнасьці і плюралізму ў адносінах паміж дысцыплінамі. У першую чаргу гэта датычыцца глябальных пытаньняў, якія закранаюць вобраз чалавецтва, напрыклад, генных тэхналёгіяў (гэтая праблематыка ўзгадваецца Хабермасам), але і іншых прыродазнаўчых навук таксама. Гэтая праблема фігуруе ўва многіх месцах трактату. Нам патрэбен дыялёг паміж навукай і рэлігіяй. Але ў ім павінныя ўлічвацца і апошнія дасягненьні навейшых разьдзелаў прыродазнаўчых навук**, г. зн. альтэрнатыўныя дасьледаваньні і да т. п. Апроч таго, з боку рэлігіі павінныя брацца пад увагу веды, набытыя шляхам асэнсаваньня глыбіннага рэлігійнага досьведу, а ня толькі прадукты тэалягічных вывадаў. Толькі гэта дае магчымасьць таго, што бакі пачуюць адзін другога. Ранейшыя дыялёгі на падставе састарэлых навуковых парадыгмаў (прынцыпаў і карцінаў сьвету) і куртатых уяўленьняў аб хрысьціянстве гэтай мэты не дасягалі. Духоўныя навукі таксама змогуць атрымаць карысьць ад такога працэсу. Чалаек зноў зможа лічыцца чалавекам, душа – душой, а не хімічнай функцыяй мозгу.

- Рэлігійная сьвядомасьць павінная абапірацца на «асновы канстытуцыйнага ладу…» Хабермас паказвае, якой разбуральнай сілай можа абярнуцца адсутнасьць гэтага кроку ў рэлігійнай сфэры. Адаптацыя сучасных хрысьціянаў да палітычных свабодаў часткова зьяўляецца крокам у напрамку звароту да вытокаў хрысьціянства да яго зьліцьця зь дзяржавай у 325 годзе н.э., якое адбылося пад ціскам самой дзяржавы.

У той час як хрысьціянскія і іншыя рэлігійныя колы ў адносінах са сьвецкімі інстытутамі, як правіла, імкнуліся прыстасавацца да мовы апошніх, згодна з думкай Хабермаса, цяпер ужо нерэлігійныя колы павінныя наладзіцца ў дыялёгу з хрысьціянамі і іншымі веруючымі на іх мысьленную хвалю, не абмяжоўваючыся «адменай папярэдніх установак» на словах. Секулярная большасьць, вырашаючы важныя для вернікаў пытаньні, павінная не «прабіваць» свае рашэньні сілай, але як належыць правяраць, якія карысныя высновы можна атрымаць зь пярэчаньняў вернікаў. Прадстаўнікі прыродазнаўчых навук, палітыкі і іншыя павінныя рэальна наладзіцца ў дыялёгу з хрысьціянамі на тую «субстанцыю», якая гучыць у паняцьцях «сьветабудова», «стварэньне» і «чалавек», у супрацьвагу паняцьцям «космас», «біясфэра», «экалёгія», «жывыя істоты» і «хома сапіенс».

Хабермас у дыялёгу паміж рэлігіяй і навукай разьлічвае на «трэці бок» – «дэмакратычны і прасьвечаны здаровы сэнс». Дыялёг павінен ісьці ў «постсэкулярным грамадзтве», якое прымае існаваньне рэлігійных групаў як дадзенае. У Германіі гэта яшчэ ня вельмі добра атрымліваецца, у дыскусіях пакуль удзельнічаюць толькі буйныя цэрквы. У ЗША індывідуальная рэлігійная дзейнасьць карыстаецца вялікай павагай, аднак рэлігійныя вартасьці трапляюць там у сэкулярнае грамадзтва ў такой форме, што ад іх першапачатковага сэнсу часам не застаецца і сьледу.

* «Франкфуртэр Альгемайнэ Цайтунг»/«Зюддойчэ Цайтунг» ад 15.10.2001 г. або гл. нямецкі тэкст у Інтэрнэце.

** Гл. таксама нашую старонку «Прыродазнаўчыя навукі і вера ў Бога».

***) Заўвага: Хабермас і іншыя філязофскія плыні:
Юрген Хабермас разам з Тэадорам Адорна і Гербертам Маркузэ ўваходзіў у «Франкфурцкую школу», «крытычная тэорыя» якой зрабіла значнае ўзьдзеяньне на студэнцкі рух 1968 году. Гэтая тэорыя ўвабрала ў сябе відазьмененыя нэамарксісцкія, прасьветніцкія і атэістычыныя падыходы.
Гюнтэр Рормозер, пачынаючы з 1969 году, крытыкаваў тэорыю і практыку руху 1968 году з кансэрватыўных філязофска-тэалягічных пазыцыяў. Ён лічыў «утопію» шасьцідзясятнікаў эрзац-рэлігіяй (а значыць, канкурэнтам царкоўнай эсхаталёгіі) і імкнуўся супрацьпаставіць ёй старажытнае вучэньне Аўгустына пра «два (богаўгодныя) царствы» – рэлігію і дзяржаву.
Як прадстаўнікі Франкфурцкай школы, так і іх праціўнікі зь ліку хрысьціянскіх кансэрватараў і лібэралаў па сёньня высоўваюць акднабаковыя аргумэнты, нязьменна выкрываючыя іншы бок, прычым «праціўнік» памылкова малюецца як маналітны блёк. Адны без разбору адкідаюць традыцыйныя вартасьці, некаторыя зь якіх пры дыфэрэнцыраваным падыходзе можна было б захаваць. Іншыя не жадаюць бачыць, што ў новых сацыяльных рухаў апроч ідэалягічных выкрутасаў былі справядлівыя, «эмансыпатарскія» матывы. Людзі і ў Германіі, і ў іншых краінах за час, што прайшоў, прасунуліся ў гэтай дыскусіі далёка наперад, бо многія не хацелі заставацца на «барыкадах» 1968 году. У навуцы ж гэты прагрэс пакуль знайшоў слабае адлюстраваньне. Па сёньня яшчэ выходзяць кнігі, дзе праціўнікам прыпісваецца любое зло пад сонцам, а дзеяньні паплечнікаў падаюцца як бездакорныя.

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Агульнахрысьціянскія аспэкты пытаньняў экалёгіі*).

Быцьцё 1, 26-28 «І сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; і хай валадараць яны… па зямлі**)». Гэтая фраза ніяк ня значыць, што чалавек можа абыходзіцца з асяродзьдзем безадказна, хаця на практыцы ён, на жаль, дзейнічае менавіта так. Тут хутчэй ідзе гаворка пра першапачатковае ўяўленьне аб чалавецтве як канчатковай вяршыні сьветабудовы, надзеленай богападобнымі ўласьцівасьцямі, аб натуральным аўтарытэце чалавека, здольнага «назваць» іншыя стварэньні і абыходзіцца зь імі з поўнай адказнасьцю. Быцьцё 2, 15 такім чынам характарызуе гэтую адказнасьць: Аб’ектам «захоўваньня» зьяўляецца жывая сьветабудова, якая знаходзіцца ў працэсе разьвіцьця. Пазьней чалавек выпадзе з адзінства з Богам і Яго сьветабудовай і стане эгаістам (гл. гісторыю выгнаньня з раю). Пазбавіўшыся гэтай асновы, чалавек вымушаны самастойна нанова асвойваць усе духоўныя асновы і ўжо ня можа спадзявацца на райскія паўнамоцтвы.

Новы Запавет адносіўся да сьветабудовы ня менш сур’ёзна. У Пасланьні да рымлянаў 1, 20 гаворыцца: «Бо нябачнае ў Ім, вечная сіла Ягоная і боскасьць, ад стварэньня сьвету праз сузіраньне тварэньняў бачныя…» Там жа 8,19: «Бо стварэньне з надзеяй чакае сыноў Божых» (у іншым перакладзе: «чалавека адкупленага», г. зн. зьяўленьня людзей дасягнуўшых большай дасканаласьці). Да рымлянаў 8, 22: «Бо ведаем, што ўсе стварэньні енчаць і пакутуюць дагэтуль…» Марка 16, 15: «І сказаў ім: ідзеце па ўсім сьвеце і абвяшчайце Дабравесьце ўсяму стварэньню» (гл. таксама Да каласянаў 1, 23).
Ісус Хрыстос прыходзіць на дапамогу. Але і Ён не здымае з чалавека адказнасьці за іншых людзей і жывых стварэньняў, але дапамагае людзям стаць дасканалымі, «як дасканалы Айцец ваш Нябесны» (Мат. 5, 48), г. зн. такімі, якімі яны былі задуманыя першапачаткова – здольнымі да ўсьведамленьня сваёй адказнасьці.**** Толькі такім чынам чалавек зноў можа стаць часткай сьветабудовы. Але толькі калі ён прыме гэтую дапамогу. Далейшае знаходжаньне чалавека ў бязбожжы ў Пасланьні да рымлянаў 1, 20 прама названае «ня маючым выбачэньня».

У Адкрыцьці Яна (аб яго характары гл. частку 2 асноўнага разьдзелу) ўзгадваюцца катастрафічныя зьявы, якія спасьцігнуць чалавецтва ў цэлым або часткова, а таксама астатнюю прыроду. Тым ня менш, гэтыя пабочныя праявы боскай праўкі нідзе не прадстаўленыя станоўча ці як непасрэдныя мэты Божага наканаваньня. Нідзе ў Адкрыцьці віна не здымаецца зь людзей, якія самі спрыяюць выміраньню відаў і іншым катастрофам, і ўжо тым больш нідзе няма заклікаў да людзей працягваць у тым жа духу.***) Наадварот – нашая легкадумная цывілізацыя ў Адкрыцьці рэзка крытыкуецца.
Адкрыцьцё не зьяўляецца адступленьнем ад пазытыўнага настрою астатніх разьдзелаў Новага Запавета, такіх, напрыклад, як Нагорная казань. (Мац.
5, 5: «Дабрашчасныя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю».)

Што да «крэацыянізму», асабліва распаўсюджанага ў англамоўных краінах: наш сайт не прадстаўляе ніякіх відаў «-ізмаў». Стварэньне сьвету і чалавека сапраўды дае магчымасьць меркаваць Божую мудрасьць замест чыстага прынцыпу выпадковасьці. Гл. таксама наш сайт «Прыродазнаўчыя навукі і вера ў Бога». Таксама дарэчы і сумненьне ў адносінах некаторых неўстаноўленых археалягічных і гісторыка-геалягічных часовых адрэзкаў. Але тым, хто ўспрыняў «сем дзён тварэньня» кнігі Быцьцё ў сучасным разуменьні 7 дзён па 24 гадзіны, варта прызнаць гэта інтэрпрэтацыяй: вера, тым самым, ні пацьвярджаецца, ні абвяргаецца. Сьвет, як ён існуе сёньня, зьяўляецца вынікам поўнасьцю створанай ці стварыўшайся Зямлі зь яе сучасным вярчэньнем, чаго спачатку яшчэ не было. Ужо ў самой Бібліі гаворыцца: «…У Госпада… тысяча год, як адзін дзень». Сямю днямі можна абазначыць нешта рэальнае, такое, як «адрэзкі часу», «цыклы стварэньня» неўказанай працягласьці. Разглядаць менавіта аб’ёмныя працэсы стварэньня ў якасьці самых кароткіх па часе выявіцца, у хуткім часе, гэтак жа бессэнсоўна, як і многія існаваўшыя да сёньня археалягічныя ўяўленьні. У Бібліі, у дастатковай меры, дадзена зразумець, што Бог яшчэ да людзей Майсея давяраўся такім людзям, як Енах і Ной. Наша сучасная гісторыя стварэньня дазваляе ўвасходзіць да старажытнага вуснага, а пасьля пісьмовага пераказу гэтых – сапраўдных – вытокаў, часткі якіх можна знайсьці і ў іншых культурах. Дасьледчыкам вядомыя, напрыклад, некаторыя кідаючыюся ў вочы падабенствы з шумэрскім эпасам Гільгамэша. Гэта не азначае, што кніга Быцьцё была сьпісаная адтуль, але нагадвае, што Аўраам быў з Месапатаміі.

*) Гэты вэб-сайт не перасьледуе палітычных мэтаў. Таму тут абмяркоўваюцца толькі агульныя меры і не выдаюцца рэкамэндацыі да дзеяньня па канкрэтных палітычных пытаньнях сучаснасьці.

**) Гэта можа быць разгледжанае ў якасьці асаблівай формы пан-эн-тэісцкага падыходу («сьвет знаходзіцца ў Богу») – ня блытаць з пантэізмам («Бог расчынены ў сьвеце»). Самая прамая сувязь Бога са створаным адбываецца ў дадзеным выпадку з дапамогай чалавека (гл. таксама Эвангельле ад Яна 14:21, 14:23, 15). І нават яна адбываецца практычна толькі ў тым аб’ёме, які чалавек у стане ўсьведаміць і зь якім ён усё больш радніцца з Хрыстом. Таксама і радасьць ад створанага можа прывесьці да Бога. Але пры такім падыходзе да створанага магчымыя і сур’ёзныя памылкі, пры якіх Бог – гэта ўсяго толькі слова для ажыцьцяўленьня сваіх матэрыяльных справаў і жаданьняў.

***) Напрыклад, у ЗША гэта ясна ня ўсім.

****) Магчымасьці для разьвіцьця сьвядомасьці падрабязна прадстаўленыя ў 1 частцы нашага галоўнага тэкста, зыходзячы з розных этапаў жыцьця Ісуса. Сёньня, напрыклад, чалавек можа сьвядома вучыцца (у адрозьненьне ад ранейшых, больш інстынктыўных сродкаў) зноў больш інтэнсыўна прызнаваць адносіны паміж тым, што знаходзіцца побач зь ім (ці зь ёй) і навакольлем і зямлёй.Робячы так, ён (ці яна) можа дасягнуць “узаемазьвязанага мысьленьня” (тэрмін, якім карыстаецца Фрэдэрык Вэстэр, хаця і на іншай аснове) ці “мультыфактарнага мысьленьня” (тэрмін, якім карыстаецца Дэрнэр для вывучэньня складаных экалягічных адносінаў) замест старога “лінейнага” ці “аднапрычыннага” мысьленьня (“адна прычына → адзін насьледак”), якое ня можа быць ужытае ў гэтым кантэксьце.Гл. таксама наступныя старонкі:"Сьвядомасьць, мозг і свабодная воля чалавека”, “Асновы этычных вартасьцяў”, “Агульныя хрысьціянскія пункты гледжаньня на эканамічныя і сацыяльныя пытаньні”, «Агульныя хрысьціянскія пункты гледжаньня на грамадзтва і палітыку”, “Хрысьціянства і філязофія”…

Гл. таксама нашую старонку «Асновы этычных вартасьцяў»:

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Ненароджаныя дзеці*.

Пачатак чалавечага жыцьця.
Вобраз чалавека ў кансэрватыўных і крытычна настроеных хрысьціянаў падобны ў адным – і тыя, і іншыя лічаць, што жыцьцё чалавека пачынаецца з зачацьця.
Біблія трактуе чалавечае жыцьцё як непадзельнае цэлае, што бярэ пачатак ад Бога, перадаецца ад пакаленьня да пакаленьня і ўключае ў сябе розныя ступені разьвіцьця і сталеньня кожнага індывідуўма. У ёй нідзе не гаворыцца, што жыцьцё не мае вартасьці ці годнасьці да нараджэньня чалавека ці ў старэчым узросьце, калі яго адольваюць хваробы.
Прафэсар Бёкле ў кнізе «Настольная кніга хрысьціянскай этыкі» прыводзіць гістарычныя сьведчаньні таго, што некаторыя багасловы, хаця ў іх творах пра гэтае ня ўзгадваецца, лічылі важнейшым момантам не зачацьце, а імплянтацыю зародка (нідацыю).
Сучасныя прыродазнаўчыя навукі імкнуцца да нэўтралітэту вартасьцяў. Аднак нават дадзеныя прыродазнаўчых навук даказваюць, што паміж момантам апладненьня і поўным сталеньнем чалавека няма рэзкай мяжы. У якой бы кропцы грамадзтва ні ўстанаўлівала парог чалавечага жыцьця, ён заўсёды будзе адвольным. Напрыклад, Эрых Блехшмідт у
«Эмбрыялёгіі» піша, што «біягенэтычны закон» Гекеля, згогдна зь якім эмбрыён быццам паўтарае этапы разьвіцьця жывёльнага сьвету, – безнадзейна састарэлае ўяўленьне. Усе органы чалавека з самага пачатку мэтанакіравана разьвіваюцца ў адпаведнасьці са сваімі функцыямі. Сёньня рэакцыю эмбрыёна можна адсочваць з дапамогай ультрагуку. Прафэсар генэтыкі чалавека Л. Лежен падкрэсьлівае, што схема дарослага чалавечага арганізму закладзеная ўжо ў генах аплодненай яйцаклеткі. Можна сказаць, што чалавек – фізычнае ўвасабленьне гэтай схемы. Гэта таксама пацьвярджаюць дадзеныя дасьледаваньня мозгу, эвалюцыйнай нэўралёгіі і псыхалёгіі. Дасьледчыкі з халістычным, неперадузятым падыходам знаходзяцьл працэсы сьвядомасьці і памяці на ўсё больш раньніх стадыях разьвіцьця.
Такім чынам, гэтае ўяўленьне аб вартасьцях ужо распаўсюдзілася па-за рамкі рэлігіі.

Іншае пытаньне – як быць з такімі поглядамі на практыцы?
Запаведзь «не забівай» – Выхад, 20 – у часы Старога Запавета разумелася як «не ўчыняй наўмыснага забойства». Уяўленьні аб тым, што ёсьць забойства наўмыснае, а што не, пазьней памяняліся. У больш шырокім сэнсе запаведзь прымяняецца да ўсякага чалавечага жыцьця, вэгетарыянцы звыш таго ўжываюць яе яшчэ і да жывёльнага сьвету. Пачаткі сучаснай міжканфэсійнай «сусьветнай этыкі»** зьмяшчаюць у сабе ідэал «шанаваньня ўсякага жыцьця».
Але зь іншага боку, любая сур’ёзная жаночая кансультацыя, якая заахвочвае жанчынаў да выношваньня плоду і, прапануючы дапамогу, улічвае іх канкрэтную жыцьцёвую сытуацыю з усімі яе цяжкасьцямі, страхамі, пакутамі сумленьня і г. д. і нам таксама нельга агульна ганьбіць усіх, хто вырашыў пайсьці на аборт. Жанчыне такое рашэньне рэдка даецца лёгка. Належыць таксама памятаць пра долю адказнасьці мужчынаў і акружэньня і не перакладаць яе толькі на жанчыну.
Калі гаворка ідзе пра скарачэньне колькасьці абортаў ці іх поўнае выкараненьне, то, апроч пэрсанальнай дапамогі, неабходна максымальна палегчыць жыцьцё бацькоў і дзяцей, вырашаючы іх праблемы, з прычыны якіх як раз і ідуць на перарываньне цяжарнасьці, а не ствараць дадатковыя цяжкасьці для сацыяльна слабых.

Прававыя пытаньні*.
Ісус Хрыстос даў людзям магчымасьць сьвядомага маральна-этычнага выбару, дазволіў ім не знаходзіцца ў поўнай залежнасьці ад зьнешніх юрыдычных норм ці звычаяў, як гэта было ў старазапаветныя часы. Тым ня менш, прававыя нормы могуць служыць апірышчам у рашэньні этычных пытаньняў амаль ва ўсіх вобласьцях жыцьця.
Крымінальна-прававыя палажэньні (напрыклад,
§218 у Германіі) – недзе яны строгія, а недзе лібэральныя – практычна нідзе ў сьвеце ня робяць прыкметнага ўплыву на колькасьць абортаў. Таму, як ужо было сказана вышэй, праблема павінная вырашацца ў іншым пляне.

Узаемасувязь геннай тэхналёгіі і рэпрадуктыўнай мэдыцыны.
Падчас навуковых дасьледаваньняў і штучнага апладненьня таксама адбываецца «расход» эмбрыёнаў, які ў Германіі, напрыклад, імкнуцца абмежаваць Законам па ахове эмбрыёнаў. У наш час дадатковыя прычыны для перарываньня цяжарнасьці можа даваць перадымплянтацыйная дыягностыка.

Вынікі ў іншых вобласьцях.
Калі справа датычыцца аховы жыцьця, неабходна ўлічваць усе небясьпекі, якім падвяргаюцца ўжо народжаныя, асабліва тыя, якім аднолькава падвяргаюцца ўсе жывучыя і яшчэ не народжаныя. Экалягічныя праблемы ўзьдзейнічаюць і на маці, і на зародак. Зародак больш адчувальны і на яго яны ўзьдзейнічаюць нават мацней, чым на дарослага чалавека. Спэцыялісты па ахове жыцьця нярэдка гэта выпускаюць з-пад увагі. І наадварот – тыя, хто клапоціцца пра ахову навакольнага асяродзьдзя, часта абыякава ставяцца да праблемы абортаў, пра што, напрыклад, яшчэ ў 1985 годзе з трывогай гаварыў Франц Альт.

*) «Шляхі Хрыстовы» –вэбсайт, які стаіць па-за палітыкай. Нашыя матэрыялы ні супраць каго не накіраваныя, не высоўваюць якія-небудзь патрабаваньні і распаўсюджваюць інфармацыю толькі агульнага характару.
**) Гл. таксама нашую дадатковую старонку Асновы этычных вартасьцяў.

 

Назад да зьместу на гэтай старонцы

Да першай часткі: этапы Эвангельля. /   да другой часткі: этапы Адкрыцьця.   /   Частка 4: Стары Запавет, Матэрыялы дыялёгу зь іншымі рэлігіямі.

Электронная пошта: Калі ласка, пішыце па-ангельску ці па-нямецку. Калі вы валодаеце толькі беларускай мовай, а напісаць крайне неабходна, калі ласка, выкарыстоўзвайце кароткія сказы. (У нас у распараджэньні не заўсёды ёсьць людзі, якія разумеюць беларускую мову ў дастатковай меры): ways-of-christ.com.

Да галоўнай старонкі

 

 Спасылка на іншыя мовы і правы, Права выданьня

Іншыя Інтэрнэт-старонкі можна знайсьці па адрасе http://www.Christuswege.net (нямецкая мова) і http://www.ways-of-christ.net (ангельская мова). Пераклад на іншыя мовы гл. на Homepage. Нямецкі і ангельскі тэкст вэб-выданьня пастаянна абнаўляюцца і зьмяшчаюць асобную старонку «Зьмяненьні», а таксама іншыя дадатковыя старонкі. Дазваляецца раздрукоўка і распаўсюджваньне апублікаванага ў Інтэрнэце тэксту безь зьмяненьня яго зьместу. Пераклады на іншыя мовы не заўсёды праходзяць праверку.

Кароткія цытаты зь Бібліі і заўвагі, якія могуць вар’явацца ў залежнасьці ад розных варыянтаў перакладу, дапаўняюць адпаведныя разьдзелы асноўнага тэксту. Аднак гэтыя вытрымкі ня могуць замяніць адначасовае вывучэньне і мэдытацыю над цэльнымі разьдзеламі Эвангельля ці тэксту Адкрыцьця. Для гэтага рэкамэндуецца карыстацца Бібліяй ці Новым Запаветам.